ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 24 мая 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
28 лістапада 2018, 13:20
Віталь Дрожжа

Электронную сістэму ўліку драўніны тэсціруюць у трох лясгасах Беларусі

Віталь Дрожжа
Віталь Дрожжа
Міністр лясной гаспадаркі

Распрацоўка Адзінай дзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы па ўліку драўніны і здзелак з ёю (АДАІС) стане адным з важнейшых этапаў на шляху да лічбавізацыі дзейнасці Міністэрства лясной гаспадаркі. Такое меркаванне выказаў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа ў час рэспубліканскага семінара "Улік лесаматэрыялаў на базе макета аўтаматызаванай сістэмы электроннага ўліку драўніны" ў Гродне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

Сістэма тэсціруецца на базе трох лясгасаў - Гродзенскага, Драгічынскага і Уздзенскага, цяпер асноўная задача - зрабіць яе агульнапрымяняльнай для ўсіх лесакарыстальнікаў і максімальна зручнай. Спецыялісты ведамства ўважліва вывучылі вопыт перадавых еўрапейскіх лясных дзяржаў, якія ўжо дзейнічаюць па такой схеме.

"Сістэма не павінна перагружаць тых людзей, якія працуюць у лесе і будуць ёю карыстацца, але пры гэтым павінна даць магчымасць нам максімальна выключыць чалавечы фактар у працэсе ўліку і водпуску драўніны", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Месца правядзення семінара - Гродзенскі лясгас - выбрана невыпадкова: тут тэсціруюць пілотны праект. "Мы выпрацавалі пэўнае бачанне работы сістэмы ўліку драўніны ў цэлым і лічым неабходным дапрацаваць і развіць асобныя канцэптуальныя палажэнні. Яны, у прыватнасці, датычацца колькасці стадый уліку драўніны з першаснай пастаноўкі, пачынаючы з прамежкавага склада, інтэграцыі сістэмы з уліковай сістэмай прадпрыемства", - расказаў кіраўнік установы Віталь Яшкін.

У рэспубліканскім семінары прынялі ўдзел больш як 60 прадстаўнікоў розных ведамстваў і арганізацый. Па выніках мерапрыемства кіраўнікам лесагаспадарчых устаноў рэкамендавана весці ўлік драўніны на прамежкавым лесапрамысловым складзе і праводзіць маркіроўку штабеляў сфарміраванай прадукцыі па гатунках.

Як паведамлялася, укараненне першай чаргі АДАІС у прамысловую эксплуатацыю павінна ажыццявіцца не пазней за чацвёрты квартал 2020 года. Поўнасцю перайсці на электронны ўлік драўніны і здзелак з ёю Беларусь павінна са студзеня 2021 года.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі