ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 12 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
07 кастрычніка 2015, 18:09
Аляксандр Шумілін

Дзяржаўная падтрымка тэхнапаркаў эканамічна абгрунтавана

Аляксандр Шумілін
Аляксандр Шумілін
Cтаршыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях

Дзяржаўная падтрымка тэхнапаркаў з'яўляецца эканамічна абгрунтаванай. Такое меркаванне выказаў 7 кастрычніка ў Гомелі журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін. Ён удзельнічаў у цырымоніі адкрыцця другога пускавога комплексу Гомельскага навукова-тэхналагічнага парка.

Як адзначыў Аляксандр Шумілін, у розных рэгіёнах рэспублікі створана 12 тэхнапаркаў. Іх дзейнасць у першую чаргу накіравана на вытворчасць інавацыйнага прадукту, які будзе запатрабаваны як на ўнутраным рынку, так і за мяжой. "Сума дзяржаўнай падтрымкі ў фарміраванне гэтых структур у 2014 годзе склала каля Br100 млрд. Прадукцыя, якую стварылі тэхнапаркі, ацэньваецца ў памеры Br200 млрд. Гэта значыць, на кожны рубель дзяржаўных затрат атрымана два рублі прадукцыі", - падкрэсліў ён.

Агульная карысная плошча памяшканняў Гомельскага тэхнапарка, якія можна выкарыстоўваць для станаўлення і развіцця інавацыйнай дзейнасці, складае каля 2,4 тыс. кв.м. Статус рэзідэнта прысвоены 25 суб'ектам гаспадарання, у лік якіх уваходзяць як арганізацыі, так і індывідуальныя прадпрымальнікі. "Дзякуючы другому пускавому комплексу ўжо створана 87 новых рабочых месц. У перспектыве тут змогуць працаваць увогуле 350 чалавек", - сказаў старшыня ДКНТ.

Паводле слоў Аляксандра Шуміліна, на сённяшні дзень гэта адзін з лепшых тэхнапаркаў. Каля 50 працэнтаў агульнай колькасці яго рэзідэнтаў ажыццяўляюць дзейнасць у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. "Вопыт работы па развіцці гэтай структуры ў Гомелі, у аснове якога ляжыць зацікаўленасць органаў улады ў інавацыйным развіцці рэгіёна, мы будзем выкарыстоўваць і ў іншых абласцях", - дадаў ён.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі