Поўная версія
Міхаіл Мясніковіч

Для выхавання сучаснага грамадзяніна важна сінергія сям'і і школы

Меркаванні 02.09.2019 | 15:39
Міхаіл Мясніковіч Міхаіл Мясніковіч Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

Для выхавання сучаснага грамадзяніна важна аб'яднаць намаганні сям'і і школы. Такое меркаванне журналістам выказаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, які сёння прыняў удзел у адкрыцці новай СШ нумар 2 у Фрунзенскім раёне Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч лічыць няправільным разлік на тое, што толькі школа падрыхтуе, выхавае сучаснага грамадзяніна. Ён адзначыў, што сям'я і школа павінны вырашаць гэту задачу разам. "Аб'яднанне намаганняў дасць сінергетычны эфект", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

У час урачыстай лінейкі, прысвечанай пачатку новага навучальнага года, Міхаіл Мясніковіч пажадаў поспехаў школьнікам, педагогам і бацькам. Асобна спікер павіншаваў першакласнікаў (іх у СШ нумар 2 - 225), для якіх гэты дзень стаў асабліва важным і запамінальным.

Затым Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай школы. Яна разлічана на 1020 вучняў. Дзеці будуць вучыцца ў адну змену ў сучасных камфортных кабінетах. Тут ёсць інфармацыйна-тэхнічны цэнтр, вучэбна-спартыўныя залы з раздзявалкамі, цір, лыжная база, агульнашкольны цэнтр з актавай залай і пакоем грамадскіх арганізацый, лекцыйныя залы, памяшканні для работы гурткоў, басейн.

Старшыня Савета Рэспублікі паразмаўляў з педагогамі і вучнямі, першакласнікам уручыў падарунак ад Прэзідэнта - кнігу "Беларусь - наша Радзіма" з электронным DVD-дадаткам. Выданне ярка ілюстравана, а DVD змяшчае дадатковую інфармацыю для прагляду і слухання, інтэрактыўныя гульні і заданні (віктарыны, пазлы, электронныя размалёўкі і інш.).

Сёння ў беларускіх школах прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года. На заняткі прыйшлі 1 млн 30 тыс. школьнікаў, у тым ліку 115 тыс. першакласнікаў (у 2018/2019 годзе - 110,2 тыс.). Тэма першага ўрока: радок з верша Янкі Купалы "Маладая Беларусь" - "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!".

Поўная версія