Поўная версія
Баляслаў Пірштук

Беларусь з'яўляецца агульнапрызнанай міратворчай пляцоўкай

Меркаванні 24.04.2019 | 18:02
Баляслаў Пірштук Баляслаў Пірштук Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі

Беларусь з'яўляецца агульнапрызнанай міратворчай пляцоўкай. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў Пірштук, каменціруючы падрыхтоўку і правядзенне 28-30 красавіка ў Мінску II Міжнароднай парламенцкай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху Парламенцкай асамблеі АБСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь апошнія гады пазіцыянуецца як паспяховая міратворчая пляцоўка. Заўважце, колькі сур'ёзных палітычных мерапрыемстваў прайшло ў нас у апошні час. Вядома, гэта дзякуючы ў цэлым стратэгічнай пазіцыі дзяржавы, МЗС краіны. Апошнія некалькі гадоў былі вельмі насычанымі. Генеральны сакратар АБСЕ толькі ў мінулым годзе тры візіты зрабіў у Беларусь. Ніколі такога не было раней. Мы бачым, якое стаўленне да нас на розных міжнародных форумах, у якіх удзельнічаем", - сказаў Баляслаў Пірштук.

Паводле яго слоў, усе беларускія ініцыятывы і рэзалюцыі атрымаюць падтрымку на сесіях ПА АБСЕ. "Прычым яны прымаюцца практычна аднагалосна, і ў нас ёсць поўная падтрымка як у раўнапраўнага ўдзельніка гэтай сур'ёзнай аўтарытэтнай арганізацыі. Хацелася б, каб мы, парламентарыі, таксама ўнеслі лепту ў развіццё гэтага магутнага вектара, які выбудоўваецца з нашым стратэгічным партнёрам Кітаем", - адзначыў намеснік старшыні.

Баляслаў Пірштук нагадаў, што ў гэтыя дні праходзіць візіт высокага ўзроўню беларускай дэлегацыі ў Кітай. "Трэба па крупінках збіраць усе нашы поспехі. І важна, каб была падтрымка, у тым ліку на ўзроўні парламентарызму. Лічым, што гэта вельмі добрая пляцоўка, якая ў бліжэйшыя некалькі гадоў дасць станоўчыя вынікі", - дадаў ён.

Поўная версія