Поўная версія
Аляксандр Баравуля

Ацэнку арганізацыі II Еўрапейскіх гульняў дадуць госці

Меркаванні 23.06.2019 | 18:40
Аляксандр Баравуля Аляксандр Баравуля Намеснік міністра спорту і турызму Беларусі

Ацэнку арганізацыі II Еўрапейскіх гульняў пасля іх завяршэння дадуць госці, якія прыехалі ў Беларусь. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля.

"На працягу двух апошніх гадоў прыкладаліся вялікія намаганні, каб арганізаваць гульні на самым высокім узроўні. Калі яны завершацца, ацэнку дадуць, напэўна, тыя госці, якія да нас прыехалі, - сказаў Аляксандр Баравуля. - Але калі гаварыць пра мае ўражанні, мне здаецца, многае з таго, што мы задумалі, увогуле рэалізавана. Засталося нашым спартсменам - удала выступіць, парадаваць нашых людзей, гледачоў. Думаю, што мы яшчэ пачуем многія імёны".

"Учора прайшоў першы дзень спаборніцтваў, мы заваявалі 14 медалёў, з іх чатыры залатыя. Спадзяёмся падтрымліваць такі тэмп і ў далейшым, - адзначыў намеснік міністра. - Так, цяпер мы на другім месцы па медалях. Але мы ведаем тыя віды спорту, дзе традыцыйна моцныя, будзем прыкладаць намаганні, каб займаць самыя высокія месцы".

II Еўрапейскія гульні праходзяць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. У іх удзельнічаюць больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 краін. Спаборніцтвы прымаюць 12 спартыўных аб'ектаў.

Поўная версія