Поўная версія

Цуй Цымін: Кітай і Беларусь пры будаўніцтве эканамічнага пояса Шаўковага шляху павінны стварыць мадэрнізаваную версію прагматычнага супрацоўніцтва

Інтэрв'ю 06.07.2015 | 14:40

Кітай і Беларусь павінны скарыстацца ўсімі магчымасцямі сумеснага будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху і стварыць мадэрнізаваную версію прагматычнага супрацоўніцтва. Упэўненасць у гэтым выказаў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін, які назваў дзяржаўны візіт у Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна зыходным пунктам новага этапу беларуска-кітайскага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.


- Спадар Цуй Цымін, у маі адбыўся дзяржаўны візіт кітайскага лідара ў Мінск пасля 14-гадовага перапынку. Наколькі важнай стала гэта падзея для КНР?


- Па запрашэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі Старшыня КНР Сі Цзіньпін наведаў Беларусь 12-14 мая з дзяржаўным візітам. Гэта сапраўды быў першы візіт кіраўніка Кітая ў Беларусь за апошнія 14 гадоў. Таму ён меў гістарычнае значэнне і стаў новай вяхой у развіцці двухбаковых адносін, пацвярджаючы імкненне двух бакоў да бесперапыннага паглыблення адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства і ўвасабляючы сур'ёзную ўвагу кітайскага боку да развіцця нашых сувязей, а таксама глыбокія пачуцці і дружбу паміж народамі нашых краін.


Дзяржаўны візіт Старшыні КНР у Мінск быў усебакова плённым і надаў новы магутны імпульс для далейшага росту двухбаковых адносін і выхаду іх на новы ўзровень. Кіраўнікі краін падпісалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве, надалі юрыдычную форму палітычнай волі да рашучага развіцця ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Кіраўнікі падпісалі таксама сумесную заяву аб далейшым развіцці і паглыбленні кітайска-беларускіх усебаковых адносін стратэгічнага партнёрства, вызначылі важныя сферы і напрамкі паглыблення будучага двухбаковага супрацоўніцтва.


Важна, што бакі вырашылі цвёрда прытрымлівацца прынцыпаў узаемапавагі і ўзаемароўнасці, больш рашуча падтрымліваць адзін аднаго ў пытаннях, што датычацца ключавых інтарэсаў і сур'ёзных занепакоенасцей абедзвюх краін. Бакі прыйшлі да адзінства меркаванняў аб выкарыстанні магчымасцей сумеснага будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху і паглыбленні кітайска-беларускага ўсебаковага практычнага супрацоўніцтва.


Размова ішла аб стыкоўцы стратэгій развіцця краін, пашырэнні двухбаковага гандлю, сумесных намаганняў у будаўніцтве Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Немалаважным вынікам сустрэч на вышэйшым узроўні сталі дамоўленасці аб актыўным пашырэнні фінансавага ўзаемадзеяння. Прычым абедзве дзяржавы маюць намер арыентавацца на праекты, што садзейнічаюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі. Акрамя гэтага, у ходзе візіту адбыўся Кітайска-беларускі міжрэгіянальны бізнес-форум. Кіраўнікі дзяржавы дасягнулі згоды па шырокім спектры тэм міжрэгіянальнага гандлёва-эканамічнага практычнага супрацоўніцтва.


Акрамя таго, Кітай і Беларусь дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы і асабліва ў галіне культуры. У прыватнасці, кітайскі бок мае намер запрасіць для абмену 100 беларускіх студэнтаў у Кітай.


- Спадар пасол, гэты год знамянальны для нашых краін і 70-годдзем Перамогі ў Другой сусветнай вайне супраць фашызму. Наколькі тэма Перамогі прыярытэтная для вас?


 - Хачу падкрэсліць, што Кітай і Беларусь з'яўляюцца краінамі-пераможцамі ў Другой сусветнай вайне. Народы нашых краін панеслі вялікія страты і ўнеслі неацэнны гістарычны ўклад у перамогу над мілітарыстамі і фашыстамі. У ходзе дзяржаўнага візіту, у суправаджэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, Старшыня КНР Сі Цзіньпін наведаў Беларускі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, цёпла сустрэўся з беларускімі ветэранамі і ўзнагародзіў іх медалём Міру.


Лідары дзвюх краін падкрэслілі, што будуць нарошчваць каардынацыю і супрацоўніцтва ў ААН і іншых міжнародных і рэгіянальных арганізацыях з мэтай садзейнічання развіццю міжнароднага парадку ў больш справядлівым і рацыянальным напрамку і для дасягнення высакароднай мары трывалага міру ва ўсім свеце.


- Ці можна сказаць, што ўсебаковае паглыбленне і рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту Сі Цзіньпіна, з'яўляецца цяпер задачай нумар адзін у двухбаковым супрацоўніцтве?


- У Старшыні Сі Цзіньпіна ёсць адзін важны выраз: "10 працэнтаў планавання, 90 працэнтаў - рэалізацыі". Цяпер грунтоўнае паглыбленне і рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту Старшыні Кітая, з'яўляецца сапраўды задачай нумар адзін у нашым супрацоўніцтве.


Абодва бакі, прытрымліваючыся канцэпцыі і прынцыпаў узаемапавагі, раўнапраўнага садзейнічання і ўзаемнай выгады, гатовы і ў далейшым поўнасцю задзейнічаць і раскрываць патэнцыял супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, у поўнай меры выкарыстоўваць узаемныя перавагі і ўзаемадапаўняльнасць у эканоміцы кожнага боку, каб наша прагматычнае супрацоўніцтва прынесла яшчэ больш рэальныя вынікі на карысць дзвюх краін і народаў.


Урады і адпаведныя ведамствы павінны каардынаваць адзінае планаванне. Думаю, пры рэалізацыі дамоўленасцей асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць некалькім момантам.


Па-першае, трэба звярнуць увагу на "рэалістычны падыход", асабліва на ажыццявімасць і практычныя вынікі.


Па-другое, сур'ёзна ставіцца да "стабільнасці". Трэба надаваць вялікую ўвагу і вынікам, не гнацца за хуткімі поспехамі, а дзейнічаць у адпаведнасці з аб'ектыўнымі эканамічнымі законамі, поўнасцю развіваючы ініцыятыўнасць і вядучую ролю прадпрыемстваў.


Па-трэцяе, трэба ўхапіцца за галоўныя звёны. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк з'яўляецца ўпорам дзелавога супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі цяпер і ў агляднай будучыні. Гэта знакавы праект у сумесным будаўніцтве эканамічнага пояса Шаўковага шляху ў Еўра-Азіяцкім рэгіёне.


Па-чацвёртае, бакі павінны прытрымлівацца прынцыпаў узаемнай выгады. Рэалізаваць вынікі візіту - гэта наша агульная задача, і яна патрабуе нашых сумесных намаганняў. Больш выніковай і паспяховай рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей мы зможам дабіцца толькі тады, калі будзем грунтаваць наша супрацоўніцтва на прынцыпах узаемапавагі і раўнапраўнага садзейнічання, улічваць агульныя інтарэсы, сумесна і кансультатыўна вырашаць узнікшыя цяжкасці і праблемы.


Па-пятае, неабходна ўзмацніць ролю міжурадавай камісіі, садзейнічаць сумеснай рабоце адпаведных органаў і рэгіёнаў дзвюх краін для даследавання новага тыпу супрацоўніцтва, вывучэння новых праектаў і стварэння новай кропкі эканамічнага росту.


У гэтым сэнсе я хачу падкрэсліць, што ў справе паглыблення супрацоўніцтва ва ўсіх галінах паміж краінамі ў нас агульныя задачы і імкненні, і пры нашых сумесных намаганнях мы абавязкова даб'ёмся новых поспехаў. У гэтым мы ўпэўнены.


- Спадар Цуй Цымін, ці не маглі б вы ў цэлым расказаць ад асноўным змесце кітайскай стратэгіі па міжнародным супрацоўніцтве ў сферы высокапрадукцыйных магутнасцей і ў сувязі з гэтым аб магчымасцях для двухбаковага супрацоўніцтва?


- Цяпер сусветныя эканамічныя працэсы праходзяць этап глыбіннага рэгулявання, а шлях да эканамічнага адраджэння вельмі звілісты і складаны. Упэўнены ў тым, што розныя краіны павінны выкарыстоўваць узаемадапаўняльныя перавагі для зніжэння сыходнага націску на эканоміку. Краіны, якія сталі на шлях развіцця, стымулююць індустрыялізацыю і ўрбанізацыю, развітыя краіны аказваюць садзейнічанне рэіндустрыялізацыі. На гэтым фоне пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы вытворчых магутнасцей і вытворчасці абсталявання з'яўляецца добрым спосабам для эканамічнага росту і стрымлівання сыходнага націску на эканоміку.


Хачу заўважыць, што супрацоўніцтва ў сферы вытворчых магутнасцей і вытворчасці абсталявання, якое разгортвае кітайскі ўрад, на самай справе ўяўляе сабой экспарт прамысловасці і магутнасцей. Мы не проста прадаём свае прадукты і абсталяванне за мяжу, а поўнасцю экспартуем свае прадпрыемствы ў розныя краіны, тым самым аказваючы дапамогу гэтым краінам ва ўдасканаленні сваёй прамысловай сістэмы і павышэнні вытворчых магутнасцей. Таму сутнасць пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы менавіта ў тым, каб вывесці гандаль і экспарт прадуктаў на ўзровень экспарту вытворчасцей і магутнасцей.


Цяпер Кітай знаходзіцца на ўжо склаўшымся этапе індустрыялізацыі і займае першае месца ў свеце па вытворчасці 220 відаў прамысловай прадукцыі. Вытворчасці ў галіне чорнай металургіі, цэменту, плоскага шкла, суднабудавання ўжо нарасцілі залішнія вытворчыя магутнасці. Гэтыя магутнасці не з'яўляюцца адсталымі, а наадварот пераважнымі і ў поўным сэнсе перадавымі і экалагічнымі, і вельмі неабходныя для папаўнення патрэбнасцей многіх краін свету, якія сталі на шлях развіцця.


Для Кітая пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва з рознымі краінамі ў сферы вытворчых магутнасцей і вытворчасці абсталявання спрыяе ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву і сумеснаму развіццю. У гэтым працэсе Кітай будзе прытрымлівацца свайго праверанага падыходу да маралі і інтарэсаў - "нельга недаацэньваць інтарэсы, але мараль перш за ўсё", а таксама прынцыпаў узаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу, адкрытасці і талерантнасці, рыначнага закону.


Упэўнены, што ў эканоміцы Кітая і Беларусі ёсць вялікі патэнцыял для ўзаемадапаўняльнасці. Беларусь удзяляе вялікую ўвагу і прымае актыўны ўдзел у будаўніцтве эканамічнага пояса Шаўковага шляху.


У кожнага боку ёсць свае перавагі і патрэбнасці, і мы прадастаўляем адзін аднаму новыя шанцы. Супрацоўніцтва ў сферы вытворчых магутнасцей і вытворчасці абсталявання адпавядае агульным інтарэсам нашых краін.


Кітай гатовы разам з беларускім бокам агульнымі намаганнямі ствараць мадэрнізаваную версію прагматычнага супрацоўніцтва, садзейнічаць супрацоўніцтву вытворчасцей двух бакоў на розных узроўнях у мэтах паскарэння развіцця беларускай эканомікі, узаемнай выгады і сумеснага развіцця.


Аліна ГРЫШКЕВІЧ

Поўная версія