Поўная версія
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка

ВУП Беларусі ў студзені-жніўні

17.09.2019 | 16:20
ВУП Беларусі ў студзені-жніўні

Валавы ўнутраны прадукт у студзені-жніўні 2019 года склаў Br83,9 млрд (101,1% да аналагічнага перыяду 2018 года).

Валавая дабаўленая вартасць асноўных галін:

сельская, лясная і рыбная гаспадарка - Br4205,5 млн (тэмп 102,6%*);

горназдабыўная прамысловасць - Br639,4 млн (100,8%);

апрацоўчая прамысловасць - Br18132,5 млн (100,7%);

забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам - Br2613,1 млн (99,2%);

водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў - Br624 млн (101,1%);

будаўніцтва - Br4702,2 млн (102,8%);

аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў - Br7980,6 млн (101%);

транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць - Br4957,9 млн (99,1%).

інфармацыя і сувязь - Br5180,6 млн (109%).

Дынаміка ВУП у рэгіянальным разрэзе:

Брэсцкая вобласць - 102%*,

Віцебская - 98,6%,

Гомельская - 100,5%,

Гродзенская - 99,8%,

Мінская - 105,5%,

Магілёўская - 100%,

Мінск - 100,9%.

*Да студзеня-жніўня 2018 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Поўная версія