Поўная версія
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка

Вакцынацыя супраць грыпу

04.11.2019 | 15:44
Вакцынацыя супраць грыпу

У 2019 годзе плануецца прышчапіць каля 40% насельніцтва (75% у групах рызыкі), у тым ліку за кошт мясцовых бюджэтаў і асабістых сродкаў грамадзян - 19%, уласных сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый - 8%, рэспубліканскага бюджэту - 13%.

У бягучым сезоне чакаецца сярэдні ўзровень актыўнасці вірусаў грыпу.

Ва ўзроставай структуры захваральнасці будуць пераважаць дзеці.

Каму паказана прышчэпка:

дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў;

дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі;

асобы з імунасупрэсіяй;

людзі старэйшыя за 65 гадоў;

цяжарныя;

медыцынскія работнікі;

дзеці і дарослыя, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання;

работнікі абслугоўвання, устаноў адукацыі, гандлю і транспартных арганізацый.

Каб сфарміраваўся імунітэт, неабходна ад 7 да 21 дня. Працягласць імунітэту захоўваецца да 6-12 месяцаў.

Эфект ад вакцынацыі:

у перыяд з лістапада 2018 года па сакавік 2019-га папярэджана больш за 139 тыс. выпадкаў грыпу (у тым ліку больш за 16,7 тыс. выпадкаў ускладненых форм);

прадухілены эканамічны ўрон - $75,6 млн у эквіваленце, на кожны ўкладзены ў вакцынацыю долар атрыманы эфект у памеры $12,5 у эквіваленце;

захваральнасць сярод прышчэпленых асоб была ў 12,3 раза ніжэйшая за захваральнасць сярод непрышчэпленых.

Масавая вакцынацыя прадоўжыцца да 1 снежня.

Крыніца: Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя

Поўная версія