Сцяг Пятніца, 13 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 ліпеня 2024, 18:18

Унікальныя прыродныя славутасці. Нацыянальны парк "Нарачанскі"

Унікальныя прыродныя славутасці. Нацыянальны парк "Нарачанскі" Нацыянальны парк "Нарачанскі" створаны ў 1999 годзе* ў мэтах захавання ўнікальных прыродных комплексаў.

Плошча парку большая за 87 тыс. га.

Працягласць з поўначы на поўдзень - 34 км, з захаду на ўсход - 59 км.

На тэрыторыі парку знаходзіцца больш за 40 азёр, у тым ліку самае вялікае возера Беларусі - Нарач (плошча - 80 кв.км).

Флора нацпарку налічвае каля 1,4 тыс. відаў раслін.

 "Нарачанскі" насяляюць больш за 320 відаў жывёл, у тым ліку амаль 220 відаў птушак.

На тэрыторыі нацпарку знаходзіцца 36 помнікаў прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння.

У склад парку ўваходзіць сем заказнікаў:
"Блакітныя азёры" (ландшафтны);
"Некасецкі", "Чарэмшыца" і "Швакшты" (гіидралагічныя);
"Паўвостраў Чараўкі" (геалагічны);
"Рудакова", "Пасынкі" (біялагічныя).

На тэрыторыі парку размешчана самая вялікая курортная зона Беларусі, дзе кожны год адпачываюць больш за 100 тыс. чалавек.

* Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 447 ад 28 ліпеня 1999 года.

Крыніцы: сайт Нацыянальнага парку "Нарачанскі", адкрытыя крыніцы
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі