Сцяг Пятніца, 13 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
05 жніўня 2024, 12:02

Турызм: дзе ў Беларусі знаходзяцца падвесныя масты

Турызм: дзе ў Беларусі знаходзяцца падвесныя масты У Беларусі знаходзіцца 9 дзеючых падвесных пешаходных мастоў:

- пешаходны мост над ракой Нёман у г.Масты* (Гродзенская вобласць),
самы доўгі мост, даўжыня - 193 м, шырыня пешаходнай часткі - 1,6 м;

- "мост Пацалункаў" цераз р.Палату ў г.Полацку (Віцебская вобласць);

- мост у г.п.Бешанковічы (Віцебская вобласць);

- мост без поручняў у в.Шаркі (Віцебскі раён) цераз р.Лучоса;

- мост у парку в.Сар'я (Віцебская вобласць) побач з унікальнай Свята-Успенскай царквой;

- мост з канатаў і вяровак цераз р.Страча паміж воз.Глубелька і воз.Балдук (Мядзельскі раён);

- тры масты, якія гайдаюцца, - над р.Нарачанка ў в.Ручыца, в.Вайдзені і в.Парамец-2/Наберажная (Вілейскі раён).

*У маі 2024 года пачалася рэканструкцыя моста, пасля якой яго часткова зробяць шкляным.

Крыніцы: ДУ "Нацыянальнае агенцтва па турызме".
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі