Поўная версія
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка

Што такое біткойн?

24.07.2017 | 10:53
Што такое біткойн?

Віртуальная грашовая адзінка

Біткойн існуе толькі ў выглядзе праграмнага кода. Яго кошт залежыць ад рыначнага попыту. Біткойнаў можа быць не больш за 21 млн, і яны паступова здабываюцца шляхам майнінга (прадастаўленне магутнасцей свайго камп'ютара для складаных вылічальных аперацый сеткі біткойн за ўзнагароджанне).

Плацежная сістэма

Плацежная сістэма біткойн не мае адзінага вылічальнага і эмісійнага цэнтра. Усе вылічэнні праходзяць на камп'ютарах майнераў у розных кропках зямнога шара. Калі "А" пераводзіць біткойны "Б", даныя аб транзакцыі запісваюцца ў размеркаваны рэестр - блокчэйн (ланцужок, звёны якой - праведзеныя транзакцыі з пазначэннем біткойн-адрасоў адпраўшчыкаў і атрымальнікаў). Блокчэйн захоўваецца і звяраецца на камп'ютарах майнераў.

Перавагі:

плацяжы без абмежаванняў і нізкія камісіі;

высокі ўзровень аховы і бяспекі;

празрыстасць разлікаў;

колькасць біткойнаў абмежавана, значыць, інфляцыя немагчыма.

Недахопы:

няма заканадаўчай аховы карыстальнікаў;

недастатковае распаўсюджванне і прызнанне на афіцыйным узроўні.

працяглыя транзакцыі (да некалькіх дзён);

курсавыя ваганні.

Крыніца: паводле даных з адкрытых крыніц.

Поўная версія