Поўная версія
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка

Школьныя канікулы ў 2019/2020 навучальным годзе

20.08.2019 | 15:25
Школьныя канікулы ў 2019/2020 навучальным годзе

Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня. Тэмай першага ўрока стане радок з верша Янкі Купалы "Маладая Беларусь" - Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!".

Плануецца, што ў новым навучальным годзе заняткі пачнуць 1 млн 30 тыс. школьнікаў, у тым ліку 115 тыс. першакласнікаў.

Міністэрства адукацыі вызначыла графік школьных канікулаў у 2019/2020 навучальным годзе:

асеннія канікулы - з 1 па 9 лістапада 2019 года,

зімовыя канікулы - з 26 снежня 2019 па 11 студзеня 2020 года*,

вясеннія канікулы - з 30 сакавіка па 4 красавіка 2020 года,

летнія канікулы - з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2020 года**.

* Для вучняў першых-другіх класаў (трэціх класаў - для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 17 па 23 лютага 2020 года.

** У вучняў, якія скончылі дзявятыя класы, канікулы пачнуцца пасля экзаменаў з 11 чэрвеня і прадоўжацца па 31 жніўня.

У 2019 годзе на работу ва ўстановы адукацыі накіраваны 4,3 тыс. маладых спецыялістаў.

Крыніца: Міністэрства адукацыі.

"Wargaming Fest: Дзень танкіста" "Wargaming Fest: Дзень танкіста"
13 верасня 2019, 12:35
Мінскі паўмарафон - 2019 Мінскі паўмарафон - 2019
12 верасня 2019, 15:16
Лясы Беларусі Лясы Беларусі
11 верасня 2019, 11:00
Брэсту 1000 гадоў Брэсту 1000 гадоў
06 верасня 2019, 12:30
ТАА "ЛідаТэхмаш" ТАА "ЛідаТэхмаш"
21 жніўня 2019, 15:21
Загрузіць яшчэ
Поўная версія