Поўная версія
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка

Прадаўжэнне дзеяння праграмы сямейнага капіталу

19.09.2019 | 12:00
Прадаўжэнне дзеяння праграмы сямейнага капіталу

Тэрмін дзеяння праграмы сямейнага капіталу прадаўжаецца з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года з пашырэннем напрамкаў яго датэрміновага выкарыстання зыходзячы з інтарэсаў шматдзетных сем'яў.

Базавы памер сямейнага капіталу на 1 студзеня 2020 года складзе Br22,5 тыс. і будзе штогод індэксавацца ў залежнасці ад тэмпаў росту спажывецкіх цэн.*

Хто мае права на назначэнне сямейнага капіталу:

грамадзяне Беларусі пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей, калі з улікам народжанага дзіцяці ў сям'і выхоўваюцца не менш як трое дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

Дзе аформіць:

у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга і наступных дзяцей.

Калі і як можна выкарыстоўваць:

праз 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога атрымана права на яго назначэнне;

на паляпшэнне жыллёвых умоў;

на атрыманне адукацыі, паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя;

на фарміраванне накапляльнай пенсіі маці.

Датэрміновае выкарыстанне:

паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетных сем'яў, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;

атрыманне паслуг у сферы адукацыі;

атрыманне платных медыцынскіх паслуг.

Шматдзетныя сем'і, якім сямейны капітал назначаны па праграме 2015-2019 гадоў, таксама маюць права на датэрміновае выкарыстанне гэтых сродкаў па пералічаных напрамках.

* Гэтыя сродкі будуць размяшчацца ва ўклады (дэпазіты) "Сямейны капітал" у ААТ "ААБ Беларусбанк".

Крыніца: указ ад 18 верасня 2019 года №345 "Аб сямейным капітале".

Поўная версія