Поўная версія
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка

Навучальны год 2019/2020

15.08.2019 | 14:58
Навучальны год 2019/2020

Усяго з верасня заняткі ў школах і гімназіях пачнуць амаль 1 млн 30 тыс. вучняў, у тым ліку 115 тыс. першакласнікаў.

Тэмай першага ўрока стане радок з верша Янкі Купалы "Маладая Беларусь" - "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!"

У 2019/2020 навучальным годзе ў краіне будуць функцыянаваць:

51 ВНУ (42 дзяржаўныя, 9 прыватных);

111 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

127 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі;

3003 установы агульнай сярэдняй адукацыі;

2951 установа дашкольнай адукацыі.

З 1 верасня адкрываюцца:

8 школ-новабудоўляў - па дзве ў Брэсце і Мінску, па адной у Гродне, Астраўцы, Барысаве і Магілёве;

5 дзіцячых садоў - у Брэсце, Баранавічах (у структуры вучэбна-педагагічнага комплексу "Дзіцячы сад - школа"), Гомелі, Мінску і Астраўцы.

На працягу 2019 года будуць адкрыты 3 новыя дзіцячыя сады ў Мінску, Гомелі і Пінску (Брэсцкая вобласць).

Арганізуецца падвоз да месца навучання амаль 70 тыс. вучняў. Будуць выкарыстоўвацца каля 1,6 тыс. школьных аўтобусаў.

Крыніца: Міністэрства адукацыі Беларусі.

Поўная версія