Поўная версія
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка

"Лістапад-2019"

01.11.2019 | 11:28
"Лістапад-2019"

XXVI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў Мінску з 1 па 8 лістапада пад слоганам "Да радасці".

Конкурсная праграма ММКФ "Лістапад" складаецца з чатырох секцый:

- ігравое кіно (асноўны конкурс і конкурс дэбютных фільмаў "Маладосць на маршы");

- дакументальнае кіно (асноўны конкурс і конкурс нацыянальных кінашкол);

- конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лiстападзiк";

- нацыянальны конкурс (уключае ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы).

Усяго ў фестывалі прымуць удзел 154 карціны з 50 краін. У конкурсную праграму ўвайшлі карціны: ігравое кіно - 12, конкурс "Маладосць на маршы" - 12, асноўны конкурс дакументальнага кіно - 13, конкурс нацыянальных кінашкол - 22, "Лістападзік" - 8, нацыянальны конкурс - 11.

На ММКФ "Лістапад" працуе сем складоў міжнароднага журы. Самыя ганаровыя ўзнагароды фестывалю - Гран-пры "Золата Лiстапада" за лепшы фільм, Гран-пры "За лепшы дакументальны фільм", прыз "Залаты "Лістападзік" за лепшы фільм, прыз міжнароднага журы кінапрэсы FIPRESCI.

Фільм адкрыцця - "Бацька" (Балгарыя, Грэцыя), рэж. К.Грозева і П.Вылчанаў.

Фільм закрыцця (па-за конкурсам) - "Непрыметнае жыццё Эўрыдыкі" (Бразілія, Германія), рэж. К.Айнуз.

Упершыню на фестывалі пакажуць фільмы з Судана і Сенегала.

Пляцоўкі форуму: кінатэатры "Цэнтральны", "Піянер", "Масква" (адкрыццё і закрыццё), "Беларусь", Falcon Club Буцік Кіно, Silver Screen у Galileo і Музей гісторыі беларускага кіно.

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" - самая вялікая і статусная падзея ў сферы кіно ў Беларусі. Першы кінафорум прайшоў у Мінску ў 1994 годзе.

Крыніца: прэс-цэнтр кінафестывалю "Лістапад".

Поўная версія