Поўная версія
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка

Каляндар выпускніка-2019

17.05.2019 | 18:07
Каляндар выпускніка-2019

29 або 30 мая - апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў;

1-8 чэрвеня - выпускныя экзамены за 9-я і 11-я класы;

8-9 чэрвеня - выпускныя вечары для вучняў 11-х (12-х) класаў;

2 мая - 1 чэрвеня - рэгістрацыя на ЦТ (30 чэрвеня - 2 ліпеня - рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні);

11 чэрвеня - 1 ліпеня - асноўны этап ЦТ (6, 8 і 10 ліпеня - рэзервовыя дні ЦТ).

Важна: абітурыенты могуць здаваць ЦТ па чатырох прадметах. Тэрмін дзеяння сертыфікатаў - два гады.

Тэрміны прыёму дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА):

12-17 ліпеня - на бюджэтныя месцы і для навучання на платнай аснове, 15 лістапада - 5 снежня - на завочную форму ва УВА сельгаспрофілю;

на платнай аснове без здачы ўступных іспытаў ва УВА: 12-31 ліпеня - у сілавыя УВА, 12 ліпеня - 2 жніўня - у творчыя УВА, 12 ліпеня - 4 жніўня - у іншыя УВА; 12-14 ліпеня могуць падаць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці.

Тэрміны прыёму дакументаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі на бюджэтныя месцы (на месцы на платнай аснове ад абітурыентаў, якія будуць здаваць уступныя іспыты): 20 ліпеня - 3 жніўня; на платнай аснове - 20 ліпеня - 14 жніўня;

на аснове агульнай сярэдняй адукацыі (прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй) на бюджэтныя месцы (на месцы на платнай аснове ад абітурыентаў, якія будуць здаваць уступныя іспыты): 20 ліпеня - 9 жніўня; на платнай аснове - 20 ліпеня - 16 жніўня;

на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ў завочнай форме атрымання сярэднай спецыяльнай адукацыі: 1 кастрычніка - 30 лістапада.

Прыём дакументаў на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі: 15 чэрвеня - 20 жніўня - на дзённую і вячэрнюю формы навучання, 1-10 кастрычніка - на завочную форму навучання, 1-20 лістапада - на вячэрнюю форму навучання па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі.

* Тэрміны заканчэння прыёму дакументаў адрозніваюцца ў залежнасці ад атрыманага ўзроўню адукацыі, неабходнасці здаваць уступныя іспыты па спецыяльнасці.

Крыніца: Міністэрства адукацыі Беларусі.

Поўная версія