Поўная версія
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка

Дзень пажылых людзей

30.09.2019 | 12:03
Дзень пажылых людзей

Беларусь штогод 1 кастрычніка адзначае Дзень пажылых людзей*.

У гэты ж дзень сусветная супольнасць адзначае Міжнародны дзень пажылых людзей. Ён заснаваны па ініцыятыве ААН у снежні 1990 года.

У Беларусі на пачатак 2019 года пражывала 2091,7 тыс. пажылых людзей, або кожны пяты жыхар рэспублікі: у гарадской мясцовасці - 1497,7 тыс. чалавек, у сельскай - 594 тыс. чалавек.

З агульнай колькасці пажылых людзей жанчыны складаюць 1342,9 тыс. чалавек (64,2%), мужчыны - 748,8 тыс. чалавек (35,8%).

Доля людзей ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя ў колькасці работнікаў арганізацый складала 7,8%**.

Чаканая працягласць жыцця - 74,5 года (мужчыны - 69,2 года, жанчыны - 79,4 года).

939 жанчын і 1480 мужчын у пажылым узросце заключылі шлюбны саюз, пры гэтым у 739 выпадках абодва ўступаючыя ў шлюб былі ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя.

Доля карыстальнікаў інтэрнэту сярод асоб пажылога ўзросту склала 35,8%.

Найбольш папулярныя мэты: 89% - пошук інфармацыі; 65,6% - стасункі ў сацыяльных сетках, форумах; 54,3% - адпраўка электроннай пошты, перагаворы; 67,1% - прагляд фільмаў, спампоўванне музыкі.

*Згодна з прынятай у геранталогіі (навука аб старэнні і прафілактыцы старэння) класіфікацыі, да ліку пажылых людзей адносяцца людзі ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя.

**Тут і далей - у 2018 годзе.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт

Поўная версія