Поўная версія
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка

Брэсту 1000 гадоў

06.09.2019 | 12:30
Брэсту 1000 гадоў

Брэст, адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, 6-8 верасня адзначыць сваё 1000-годдзе.

Брэст гістарычны. Цікавыя факты

Упершыню згадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў" у 1019 годзе.

Першы* атрымаў права на самакіраванне (Магдэбургскае права, 1390 год)

Прывілеем 1441 года аднесены да галоўных гарадоў ВКЛ.

Заснавана першая ў Беларусі друкарня (у 1553 годзе), выдадзена ўнікальная Брэсцкая біблія (1563 год).

Захоўваецца першы буквар - самшытавы грэбень (13 літар з кірыліцы).

На царкоўным саборы ў Брэсце абвешчана унія аб аб'яднанні цэркваў (1596 год).

Адкрыты першы ў Беларусі манетны двор (1659 год).

Брэсцкая крэпасць - агульнай плошчай 4 кв.км - уступіла ў строй у 1842 годзе.

У 1886 годзе быў пабудаваны будынак чыгуначнага вакзала.

Падпісаны Брэсцкі мірны дагавор (3 сакавіка 1918 года).

У гады Вялікай Айчыннай вайны

Брэст 22 чэрвеня 1941 года ў ліку першых прыняў на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызвалены 28 ліпеня 1944 года.

Брэст сучасны

Плошча горада - 146,12 кв. км

Насельніцтва - 350,6 тыс. чал (2019 год).

Важны транспартны і лагістычны цэнтр.

Прамысловасць горада: вядучае месца - харчовая, машынабудаўнічая і лёгкая прамысловасць.

СЭЗ "Брэст" - першая ў Беларусі (з 1996 года).

Вялікія спартыўныя аб'екты міжнароднага класа.

Культурная сталіца Беларусі (2015 год), культурная сталіца СНД (2019 год).

* Першы з беларускіх гарадоў.

Крыніцы: з адкрытых крыніц

"Wargaming Fest: Дзень танкіста" "Wargaming Fest: Дзень танкіста"
13 верасня 2019, 12:35
Мінскі паўмарафон - 2019 Мінскі паўмарафон - 2019
12 верасня 2019, 15:16
Лясы Беларусі Лясы Беларусі
11 верасня 2019, 11:00
Брэсту 1000 гадоў Брэсту 1000 гадоў
06 верасня 2019, 12:30
ТАА "ЛідаТэхмаш" ТАА "ЛідаТэхмаш"
21 жніўня 2019, 15:21
Загрузіць яшчэ
Поўная версія