Поўная версія
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка

Бяспечныя паводзіны ў час масавых мерапрыемстваў

19.06.2019 | 12:24
Бяспечныя паводзіны ў час масавых мерапрыемстваў

Бяспечныя паводзіны ў час масавых мерапрыемстваў

Калі вы апынуліся ў агрэсіўным або напалоханым натоўпе:

не ідзіце супраць натоўпу;

рухаючыся разам з натоўпам, старайцеся пазбягаць яго цэнтра і краёў;

зашпіліце адзенне, кіньце сумку, парасон, скіньце туфлі на высокіх абцасах;

не падымайце з зямлі рэч, якая ўпала;

рукі сашчапіце ў замок, складзіце іх на грудзях, ахоўваючы дыяфрагму, або сагніце ў локцях і прыцісніце да корпуса;

трымайцеся на адлегласці ад нерухомых прадметаў: дрэў, машын, агароджы, вуглоў будынкаў;

пазбягайце набярэжных, мастоў, вузкіх праходаў;

валодайце сабой, не адказвайце на штуршкі;

па магчымасці ўцякайце праз прахадныя пад'езды і двары, завулкі.

Крыніца: МНС Беларусі.

Поўная версія