Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!".
Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня.
Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.
Вадзіцелям:
трэба ехаць у светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар;
быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах;
выконваць скорасны рэжым;
забяспечваць бяспечную перавозку дзяцей.
Бацькам неабходна растлумачыць дзіцяці, як паводзіць сябе на дарозе, у дварах (дзе бяспечна гуляць у мяч, катацца на веласіпедзе, роліках, самакаце і г.д.).
Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей у летні перыяд фіксуецца з пятніцы па нядзелю.
У сярэднім 80% дзяцей атрымліваюць траўмы на дарогах у перыяд з мая па кастрычнік.
Большасць ДТЗ здараецца па віне вадзіцеляў.
Даведачна
За 4 месяцы 2024 года на тэрыторыі Мінскай вобласці з удзелам дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў зарэгістравана 10 ДТЗ, у выніку якіх 1 дзіця загінула, 10 непаўналетніх пацярпелі.
Крыніца: УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.