29 мая 2014 года ў Астане лідары Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС).
Дагаворы аб далучэнні Арменіі і Кыргызстана да ЕАЭС падпісаны 10 кастрычніка 2014 года ў Мінску і 23 снежня 2014 года ў Маскве адпаведна.
Дагавор уступіў у сілу з 1 студзеня 2015 года. Падпісанне дагавора стала афіцыйным пачаткам еўразійскай інтэграцыі.
ЕАЭС - міжнародная арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі.
Мэты ЕАЭС - усебаковая мадэрнізацыя, кааперацыя і павышэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальных эканомік.
У ЕАЭС забяспечваецца свабода руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы, правядзенне скаардынаванай, узгодненай або адзінай палітыкі ў галінах эканомікі.
Структура ЕАЭС:
- Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет - вышэйшы орган саюза,
- Еўразійскі міжурадавы савет,
- Еўразійская эканамічная камісія,
- Суд ЕАЭС.
Старшынства ў органах ЕАЭС перадаецца кожны год новай краіне* ў алфавітным парадку.
Дасягненні ЕАЭС за 10 гадоў:
- сукупны ВУП у ЕАЭС вырас з $1,6 трлн да $2,5 трлн,
- тавараабарот з трэцімі краінамі павялічыўся на 60% - з $579 млрд да $923 млрд,
- аб'ём узаемнага гандлю вырас з $45 млрд да $89 млрд,
- больш за 90% разлікаў праводзяцца ў нацыянальных валютах,
- прамысловая вытворчасць у 2023 годзе - 103,7 працэнта да 2022 года.
*Дзяржавы - члены ЕАЭС: Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Арменія.
Крыніцы: сайт ЕАЭС, адкрытыя крыніцы.