Поўная версія

Свята "Купалле" ў Александрыі

Фотарэпартаж 06.07.2019 | 18:31

6 ліпеня, Александрыя /Кар. БЕЛТА/. Свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") праходзіць у аграгарадку Александрыя (Магілёўская вобласць) 6-7 ліпеня. Гулянні традыцыйна разгарнуліся ў маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую. Галоўнай на свяце стала тэма малой радзімы.

Лукашэнка: свята "Купалле" стала яркім сімвалам братэрскай дружбы народаў Беларусі, Расіі і УкраіныЛукашэнка: свята "Купалле" стала яркім сімвалам братэрскай дружбы народаў Беларусі, Расіі і Украіны
"Абсалютна перакананы: такая незвычайная зацікаўленасць узнікла, таму што на гэтай гасціннай зямлі асабліва праяўляецца феномен сілы прыцягнення малой радзімы і ўсходнеславянскай роднасці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На малой сцэне 6 ліпеня прайшло ўрачыстае адкрыццё і канцэрты, дзе выступілі творчыя калектывы рэгіёнаў Беларусі і іншых краін - удзельніц свята.

Кульмінацыяй першага дня стаў гала-канцэрт "Зроблена ў Беларусі" на галоўнай пляцоўцы.

Пасля канцэрта на левым беразе Дняпра запалілі галоўны купальскі касцёр, а неба над Александрыяй расквеціў маляўнічы феерверк і піратэхнічнае шоу.

Фота Алега Файніцкага

Навіны рубрыкі Фотарэпартаж
Поўная версія