Поўная версія

Спаборніцтвы па гонках з перашкодамі "Bison Race"

Фотарэпартаж 11.05.2019 | 00:10

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На тэрыторыі гарналыжнага комплексу "Лагойск" прайшоў першы дзень спаборніцтваў па гонках з перашкодамі "Bison Race".

У першы дзень на кароткую гонку 5 км выйшла больш за 900 спартсменаў. 25 перашкод без штрафу змагло прайсці ўсяго 3 чалавекі. Першым фінішаваў Аляксей Матусевіч з Магілёва.

Bison Race лічыцца найбольш складанай гонкай OR (obstacle course race) ва Усходняй Еўропе і з'яўляецца кваліфікацыйнай для чэмпіянату Еўропы - 2019, які пройдзе ў Польшчы з 27 па 30 чэрвеня 2019 года.-0-

Фота Дзяніса Касцючэнкі

Навіны рубрыкі Фотарэпартаж
Поўная версія