Поўная версія

Гонка з перашкодамі Bison Race ў Лагойскім раёне

Фотарэпартаж 02.08.2019 | 21:18

На базе гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу "Лагойск" 2-4 жніўня праходзіць другая экстрэмальная гонка сезона - Bison Race. У спаборніцтвах прымаюць удзел спартсмены з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Германіі.

Bison Race - першая ў Беларусі гонка з перашкодамі, якая праводзіцца з 2015 года. Да кожнага мерапрыемства арганізатары прыдумляюць новыя выпрабаванні, а таксама мяняюць схему трасы. У праграме - начныя, камандныя, дзіцячыя забегі, забегі юніёраў, забегі элітных і ўзроставых груп, а таксама забег open-груп, у якім могуць прыняць удзел усе жадаючыя.

Фота Андрэя Пакумейкі

Навіны рубрыкі Фотарэпартаж
Поўная версія