Поўная версія

Агонь II Еўрапейскіх гульняў даставілі на плошчу Дзяржаўнага сцяга ў Мінску

Фотарэпартаж 17.06.2019 | 22:19
У час цырымоніі
У час цырымоніі

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эстафета "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў прыбыла на плошчу Дзяржаўнага сцяга ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На заключным адрэзку маршруту ў эстафеце прынялі ўдзел чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава, алімпійскі чэмпіён у веславанні на каноэ Аляксандр Багдановіч і чэмпіёнка свету па лёгкай атлетыцы Марына Арзамасава.

Марына Арзамасава, Аляксандр Багдановіч і Дар'я Домрачава
Марына Арзамасава, Аляксандр Багдановіч і Дар'я Домрачава'

Праслаўленыя спартсмены ўнеслі агонь на плошчу Дзяржаўнага сцяга, дзе яго сустрэлі каля 2 тыс. удзельнікаў маляўнічага шоу і гледачоў святочнага канцэрта.

Міністр культуры Юрый Бондар, выконваючы абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук
Міністр культуры Юрый Бондар, выконваючы абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук'

Ірына Дарафеева
Ірына Дарафеева'

Аляксандр Саладуха
Аляксандр Саладуха'

Іна Афанасьева
Іна Афанасьева'

Алёна Ланская
Алёна Ланская'

Тэа
Тэа'

Факел II Еўрапейскіх гульняў быў перададзены старшыні Мінгарвыканкама Анатолю Сіваку, выконваючаму абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктару Лукашэнку і міністру спорту і турызму Беларусі Сяргею Кавальчуку. Агонь быў запалены ў спецыяльнай чашы на плошчы Дзяржаўнага сцяга, а пасля трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе, удзельнік эстафеты Алімпіяды-80 Аляксандр Мядзведзь перадаў факел сучаснаму пакаленню беларускіх спартсменаў: самбісту Сцяпану Папову, бягунні Эльвіры Герман і марафонцы Вользе Мазуронак.

Старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, выконваючы абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук
Старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, выконваючы абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук'

Мэр Мінска, звяртаючыся да гледачоў і спартсменаў, адзначыў, што сталіца Беларусі гасцінна сустракае гасцей з усёй Еўропы. "Мінск прымае галоўны сімвал маючых адбыцца II Еўрапейскіх гульняў - "Полымя міру". Для нас вялікі гонар і радасць прымаць спартсменаў і балельшчыкаў у сталіцы Беларусі з усяго Еўрапейскага кантынента. Мы пастараемся стварыць сапраўднае свята, якое будзе напоўнена яркімі эмоцыямі. Фінальны маршрут эстафеты дасць магчымасць паказаць самыя маляўнічыя мясціны Мінска, пазнаёміць з яго добразычлівымі жыхарамі", - сказаў Анатоль Сівак.

На плошчы Дзяржаўнага сцяга адбыўся святочны канцэрт, удзел у якім прынялі многія вядучыя артысты Беларусі. Папулярны спявак Іван Вабішчэвіч і ўдзельніца дзіцячага конкурсу "Віцебск-2019" Ксенія Галецкая выканалі песню "Полымя міру".

Джо Лін Цёрнер, экс-саліст групы Deep Purple
Джо Лін Цёрнер, экс-саліст групы Deep Purple'

У Мінску ў першы дзень факел пранеслі па праспекце Пераможцаў. У эстафеце прынялі ўдзел вядомыя прадстаўнікі культуры і спорту: Любоў Чаркашына, Камандар Маджыдаў, Мікалай Алёхін, Уладзімір Гасцюхін, Анатоль Ярмоленка, Валерый Дайнека, Ядвіга Паплаўская, Вольга Мазуронак, Сяргей Мартынаў, Таццяна Лядоўская, Сяргей Макаранка, Наталля Цылінская.

Агонь II Еўрапейскіх гульняў убачаць на самых буйных прадпрыемствах Мінска, галоўных праспектах, запланавана наведванне паркаў, выдатных мясцін горада і Вёскі спартсменаў. Маршрут эстафеты завершыцца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" ў час цырымоніі адкрыцця спартыўнага форуму.

Агонь II Еўрапейскіх гульняў быў запалены 3 мая ў Рыме ў комплексе Ara Pacis Museum. На шляху ў Мінск факел быў падняты на вышэйшую кропку Еўропы гару Манблан. Эстафету "Полымя міру" сустракалі ў Славеніі, Аўстрыі, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі і Польшчы. У Беларусі эстафета агню пабывала ў Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцях.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.-0-

Навіны рубрыкі Фотарэпартаж
Поўная версія