ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 24 мая 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2021, 11:54

Знешні дзярждоўг Беларусі ў студзені-кастрычніку зменшыўся на 1,6 працэнта да $18,3 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 лістапада 2021 года склаў $18,3 млрд і зменшыўся з пачатку года на $0,3 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 1,6 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.

У студзені-кастрычніку 2021 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную $1 065,5 млн, у тым ліку $857,1 млн - урада Расіі, $163,5 млн - МБРР, $20 млн - Фонду міжнароднага развіцця АПЕК, $14,9 млн - Экспартна-імпартнага банка Кітая, $10 млн - ЕБРР і СІБ.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў студзені - кастрычніку 2021 года склала $1 451,1 млн, з якіх $638,8 млн - урада і банкаў Расіі, $406,9 млн - банкаў Кітая, $276,6 млн - ЕФСР, $121,6 млн - МБРР, $6,5 млн - ЕБРР і СІБ, $0,7 млн - Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лістапада склаў Br55,3 млрд і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам года на Br2,5 млрд, або на 4,3 працэнта.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 лістапада склаў Br11 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на Br1,2 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 11,8 працэнта.

У студзені-кастрычніку размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $937,5 млн і Br191 млн. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $198,9 млн і Br145 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі