Поўная версія

Зіноўскі: праваахоўнікі і кантралёры нацэлены на прафілактыку правапарушэнняў у бізнес-асяроддзі

Эканоміка 07.12.2017 | 12:19

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваахоўнікі і кантралёры нацэлены перш за ўсё на прафілактыку правапарушэнняў сярод прадпрымальнікаў. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Судовая сістэма, МУС, КДК настроены не на тое, каб, як гаворыцца, біць па хвастах, а на тое, каб папярэдзіць парушэнне, каб яно не магло быць учынена", - падкрэсліў Уладзімір Зіноўскі. Задача органаў кіравання, пачынаючы ад раённага звяна, - весці сярод прадпрымальнікаў растлумачальную работу, дадаў міністр.

Далейшыя крокі па развіцці прадпрымальніцтва, рэалізацыі дакумента абмяркоўваюцца з бізнес-саюзамі.

Дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва быў прыняты сёння да ведама Палатай прадстаўнікоў. Дакумент прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшанне службовых асоб у работу суб'ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю работу перад грамадствам. Пры гэтым захоўваецца мінімальна неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота з архіва ВУП Беларусі ў студзені-кастрычніку вырас на 3,5 працэнта
Учора 18:30
МФК пацвердзіла намер прадоўжыць цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю
Учора 17:31
Урад Беларусі вывучае варыянты субсідзіравання для пашырэння выкарыстання электраэнергіі
Учора 14:43
Уладзімір Сямашка. Фота з архіва Алгарытм кампенсацыі страт Беларусі з-за падатковага манеўру ў РФ павінен быць выпрацаваны да 15 снежня - Сямашка
Учора 09:03
МВФ адзначае рост даверу да нацыянальнай валюты ў Беларусі
15 Лістапад, 19:57
Інвестпатэнцыял Беларусі прадстаўлены на міжнародным эканамічным форуме ў Расіі
15 Лістапад, 17:56
Беларусь і Іркуцкая вобласць дамовіліся аб стварэнні і развіцці СП у розных сферах
15 Лістапад, 15:10
Далейшае развіццё эканомікі Беларусі абмеркавана на сустрэчы Румаса з прадстаўнікамі МВФ
15 Лістапад, 14:32
Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў кастрычніку
15 Лістапад, 14:27
Поўная версія