Поўная версія

ВУП Беларусі ў студзені-ліпені вырас на 1,3 працэнта

Эканоміка 14.08.2019 | 18:19
Фота Pixabay
Фота Pixabay

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў студзені-ліпені 2019 года вырас на 1,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальном статыстычным камітэце.

Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br72,5 млрд, або ў супастаўных цэнах 101,3 працэнта да ўзроўню студзеня-ліпеня 2018 года.

Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-ліпені ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 107 працэнтаў.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія