Поўная версія

Урад гатовы завяршыць перагаворы па далучэнні Беларусі да СГА да чэрвеня 2020 года

Эканоміка 11.07.2019 | 15:38
Раберту Азеведу і Аляксандр Турчын
Раберту Азеведу і Аляксандр Турчын

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад гатовы завяршыць перагаворы па далучэнні Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі да 12-й міністэрскай канферэнцыі СГА ў чэрвені 2020 года. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын на сустрэчы з генеральным дырэктарам СГА Раберту Азеведу ў Жэневе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Аляксандр Турчын падзякаваў Сакратарыяту СГА за садзейнічанне ў развіцці перагавораў, у тым ліку ў частцы падрыхтоўкі матэрыялаў да пасяджэнняў рабочай групы і абноўленай дарожнай карты перагаворнага працэсу. Першы намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў гатоўнасць урада рухацца па прапанаваным плане, каб завяршыць перагаворы па далучэнні Беларусі да арганізацыі да 12-й міністэрскай канферэнцыі СГА ў чэрвені 2020 года. Аляксандр Турчын адзначыў, што Беларусь з'яўляецца найбольшай эканомікай з усіх актыўных далучаемых краін, таму зыходзіць з таго, што далучэнне Беларусі выгадна ўсім членам СГА і самой арганізацыі.

Раберту Азеведа высока ацаніў намаганні ўрада Беларусі па правядзенні перагаворнага працэсу, адзначыўшы, што краіна знаходзіцца ў стратэгічным фокусе арганізацыі для хутчэйшага афармлення членства ў СГА. Гендырэктар запэўніў, што ён асабіста і Сакратарыят СГА гатовы і далей аказваць Беларусі садзейнічанне ў гэтым напрамку.

На сустрэчы са старшынёй рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі, пастаянным прадстаўніком Турцыі пры арганізацыі Кемалем Мадэнаглу Аляксандр Турчын падзякаваў за якасную работу па пашырэнні перагаворнага працэсу, а таксама праінфармаваў аб прымаемых урадам Беларусі кроках у гэтым напрамку. Бакі абмеркавалі парадак дня 12-га пасяджэння рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі, якое праходзіць 11 ліпеня ў Жэневе.

Напярэдадні, 9 ліпеня, Аляксандр Турчын сустрэўся з намеснікам генеральнага дырэктара СГА Аланам Вулфам. Абмеркаваны вынікі рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту намесніка гендырэктара СГА ў Мінск у лістападзе 2018 года. Алан Вулф праінфармаваў аб бягучых тэндэнцыях у рабоце СГА і выказаў гатоўнасць прадоўжыць садзейнічаць Беларусі ў хутчэйшым завяршэнні перагаворнага працэсу па далучэнні да арганізацыі.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія