Поўная версія

Уборка рапсу ў Беларусі практычна завершана

Эканоміка 28.10.2019 | 13:46
Фота з архіва
Фота з архіва

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рапс у Беларусі ўбраны з 338 тыс. га, што складае 99,9 працэнта ўборачнай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле інфармацыі на 28 кастрычніка, на завяршальным этапе ўборкі знаходзяцца аграрыі Віцебскай вобласці.

Згодна з аператыўнымі данымі Мінсельгасхарча, на сёння ў рэспубліцы намалочана 686,7 тыс. т рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць складае 20,3 ц/га (на аналагічную дату ў 2018 годзе гэты паказчык быў ніжэйшы - 16,1 ц/га).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі (разам з кукурузай) убраны больш як з 2,260 млн га, што складае 98,5 працэнта запланаваных да ўборкі плошчаў. Беларускія аграрыі намалацілі каля 7,734 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць на сёння складае 34,2 ц/га (на аналагічную дату ў 2018 годзе - 30,6 ц/га). Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - больш за 2 млн т збожжа. У Гродзенскай вобласці намалочана звыш 1,447 млн т збожжа, Брэсцкай - 1,419 млн т, Віцебскай - больш за 1 млн т, Гомельскай - 949 тыс. т, Магілёўскай - больш за 895 тыс. т.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія