Поўная версія

Уборка бульбы завяршаецца ў Беларусі

Эканоміка 21.10.2019 | 10:11
Фота з архіва
Фота з архіва

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сельгасарганізацыях Беларусі бульба ўбрана з 26,8 тыс. га, што складае 97,8 працэнта ўборачных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 21 кастрычніка, выкапана 837,6 тыс. т бульбы (757 тыс. т на аналагічную дату мінулага года). У сярэднім з 1 га ў гэтым годзе збіраюць 312,4 ц бульбы, у мінулым годзе ўраджайнасць складала 268,6 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць бульбы ў Віцебскай вобласці - 380,2 ц/га, там убрана 98,6 працэнта плошчы.

Ураджайнасць агародніны і цукровых буракоў таксама перавышае мінулагоднюю. Агародніны збіраюць у сярэднім 263 ц з 1 га (220,8 ц/га ў мінулым годзе). План уборкі выкананы на 75,1 працэнта (убрана 4,92 тыс. га). Цукровых буракоў сабрана больш за 3,2 млн т караняплодаў пры ўраджайнасці 485,9 ц/га (454,5 ц/га на аналагічную дату мінулага года). У лік дзяржзаказу прададзена больш як 1,6 млн т цукровых буракоў, што складае 78,3 працэнта плана.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
У час выстаўкі. Фота выставачнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускія вытворцы прадставілі сваю прадукцыю на Agro Food Drink Tech Expo ў Тбілісі
Учора 18:12
Прапрацоўваецца пытанне будаўніцтва новага шклянога завода ў Беларусі
Учора 17:36
Румас прыме ўдзел у інвестыцыйным саміце "Усходняга партнёрства" ў Лондане
Учора 16:32
Фота з архіва Праект закона аб дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання можна абмеркаваць да 6 снежня
Учора 14:51
Emaar Properties зоймецца ў Беларусі гасцінічным бізнесам
Учора 13:57
Стратэгію развіцця вытворча-гаспадарчых сістэм абмяркуюць эканамісты з шасці краін у Гомелі
Учора 10:03
Фота з архіва Беларусь і Манголія абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў экспартным крэдытаванні
20 Лістапад, 19:18
У Беларусі вызначаны арганізацыі, якія пералічаць частку прыбытку ў фонд нацразвіцця
20 Лістапад, 19:02
У Беларусі адзначаецца не толькі колькасны, але і якасны рост прадпрымальніцтва - Румас
20 Лістапад, 18:47
Поўная версія