Поўная версія

У Беларусі завяршаецца першы ўкос траў

Эканоміка 18.06.2019 | 11:45
Нарыхтоўка сенажу. Фота з архіва
Нарыхтоўка сенажу. Фота з архіва

18 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі завяршаюць першы ўкос траў. Аб гэтым сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

На 18 чэрвеня ў гаспадарках травы скошаны больш як на 1 200 тыс. га, што складае 91 працэнт ад плана. Пры гэтым ужо завяршылі першы ўкос аграрыі Брэсцкай і Мінскай абласцей. З дня на дзень завершаць яго і гаспадаркі Магілёўскай, а таксама Гомельскай абласцей, у якіх травы скошаны на 99,8 працэнта і 98,7 працэнта плошчы адпаведна.

Паводле даных Мінсельгасхарча, на сёння нарыхтавана больш за 1 748 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў. Усяго ж сёлета іх плануецца нарыхтаваць 9 168 тыс. т. На адну ўмоўную галаву жывёлы закладзена 5,6 ц кармавых адзінак.

Згодна з аператыўнымі данымі, беларускія аграрыі нарыхтавалі больш за 5 570 тыс. т сенажу (амаль 43 працэнты да плана), больш за 275 тыс. т сена (29 працэнтаў), амаль 263 тыс. т сіласу (1,4 працэнта).-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія