Поўная версія

У Беларусі засталося ўбраць менш за 18 працэнтаў плошчаў бульбы

Эканоміка 08.10.2019 | 18:03

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі засталося ўбраць менш за 18 працэнтаў плошчаў бульбы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 8 кастрычніка ў сельскагаспадарчых арганізацыях бульба ўбрана на 22,7 тыс. га, што складае 82,1 працэнта плошчы, якая падпадае пад уборку. Накапана 716,9 тыс. т, што больш за паказчык адпаведнага перыяду мінулага года амаль на 50 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць бульбы па краіне складае 315,7 ц/га, што больш за ўзровень мінулага года на 40 ц/га. Ураджайнасць вышэйшая за сярэднюю па краіне дасягнута ў Віцебскай (391,5 ц/га), Магілёўскай (372,6 ц/га) і Мінскай (334,5 ц/га) абласцях. Традыцыйна высокую ўраджайнасць бульбы дэманструюць РУП "Талачынскі кансервавы завод" (503 ц/га), УКСП "Саўгас "Дабраволец" Клічаўскага раёна (439 ц/га), СФГ "Дзіяна" Шклоўскага раёна (562 ц/га).

Агародніна адкрытага грунту ў сельскагаспадарчых арганізацыях убрана на 4,2 тыс. га (63 працэнты ўсіх плошчаў). Цяпер вядзецца ўборка асноўных культур: морквы, буракоў, капусты. Сярэдняя ўраджайнасць агародніны (без уліку агародніннага гарошку) складае 337 ц/га, што вышэй за ўзровень мінулага года на 25 ц/га. Лідар па сярэдняй ураджайнасці агародніны - Брэсцкая вобласць (592 ц/га). Такі паказчык па рэгіёне забяспечаны дзякуючы высокай ураджайнасці морквы - 866 ц/га (плюс 244 ц/га да сярэдняй па рэспубліцы). Лідарам у краіне па плошчы пасадкі морквы і па яе ўраджайнасці з'яўляецца ФГ "Навіцкіх" Лунінецкага раёна (плошча - 606 га, ураджайнасць - 870 ц/га).

"Сабрана больш за 42 тыс. т пладоў і ягад, што па прычынах, звязаных з умовамі надвор'я, менш за паказчык 2018 года. Аднак сёлетні ўраджай дасць магчымасць поўнасцю забяспечыць закладку садавіны, як і бульбы і агародніны ў стабілізацыйныя фонды на міжсезонны перыяд 2019/2020 года", - адзначылі ў прэс-службе.

Уборка ўсіх культур завершыцца ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія