Поўная версія

У Беларусі засталося ўбраць 4,3 працэнта плошчаў бульбы і 27,5 працэнта агародніны

Эканоміка 18.10.2019 | 10:53
Фота з архіва
Фота з архіва

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бульба ў сельгасарганізацыях Беларусі ўбрана з 26,2 тыс. га, што складае 95,7 працэнта ўборачных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 18 кастрычніка, выкапана 820,9 тыс. т бульбы. У сярэднім з 1 га ў гэтым годзе збіраюць 312,8 ц бульбы, у мінулым годзе ўраджайнасць складала 270 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць бульбы ў Віцебскай вобласці - 379,6 ц/га, там убрана 96,8 працэнта плошчаў.

Агародніны сабрана 122,6 тыс. т. Яе ўраджайнасць таксама перасягнула мінулагоднюю - 258,4 ц/га супраць 217,2 ц/га. Агародніна ўбрана з 4,74 тыс. га. Такім чынам, план уборкі выкананы на 72,5 працэнта.

Цукровыя буракі ў Беларусі ўбраны з 61,8 тыс. га, што складае 66,3 працэнта ўборачнай плошчы. Сабрана амаль 3 млн т караняплодаў пры ўраджайнасці 481,1 ц/га (451,6 ц/га на аналагічную дату мінулага года). Цукрыстасць буракоў складае 16,67 працэнта. У кошт дзяржзаказу прададзена больш за 1,56 млн т цукровых буракоў, што складае 75,2 працэнта плана.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
У час выстаўкі. Фота выставачнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускія вытворцы прадставілі сваю прадукцыю на Agro Food Drink Tech Expo ў Тбілісі
Учора 18:12
Прапрацоўваецца пытанне будаўніцтва новага шклянога завода ў Беларусі
Учора 17:36
Румас прыме ўдзел у інвестыцыйным саміце "Усходняга партнёрства" ў Лондане
Учора 16:32
Фота з архіва Праект закона аб дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання можна абмеркаваць да 6 снежня
Учора 14:51
Emaar Properties зоймецца ў Беларусі гасцінічным бізнесам
Учора 13:57
Стратэгію развіцця вытворча-гаспадарчых сістэм абмяркуюць эканамісты з шасці краін у Гомелі
Учора 10:03
Фота з архіва Беларусь і Манголія абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў экспартным крэдытаванні
20 Лістапад, 19:18
У Беларусі вызначаны арганізацыі, якія пералічаць частку прыбытку ў фонд нацразвіцця
20 Лістапад, 19:02
У Беларусі адзначаецца не толькі колькасны, але і якасны рост прадпрымальніцтва - Румас
20 Лістапад, 18:47
Поўная версія