Поўная версія

У Беларусі ў I паўгоддзі вырасла колькасць ІП

Эканоміка 12.09.2019 | 09:11
Фота з архіва
Фота з архіва

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі ў першым паўгоддзі вырасла, паведаміў 11 верасня журналістам намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Дзмітрый Красоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У першым паўгоддзі 2019 года ў нас назіралася ўстойлівая тэндэнцыя росту ўсіх суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Асабліва парадавалі індывідуальныя прадпрымальнікі: іх колькасць вырасла амаль на 8,8 тыс., гэта значыць на 3,5 працэнта ў параўнанні з пачаткам года. Давно не было такой дынамікі прыросту. Што датычыцца малых і сярэдніх прадпрыемстваў, іх колькасць павялічылася на 2 працэнты", - сказаў Дзмітрый Красоўскі.

Паводле слоў прадстаўніка Мінэканомікі, такая дадатная дынаміка звязана з прынятымі мерамі па лібералізацыі эканамічнай дзейнасці. "У першую чаргу, напэўна, гэта спрошчаны парадак пачатку дзейнасці: стала лягчэй пачынаць бізнес, пры гэтым адміністрацыйная нагрузка па выкананні пэўных патрабаванняў перанеслася на перыяд пасля пачатку работы. Гэта значыць, бізнес можа пачаць працаваць, атрымліваць даход і паступова выконваць працэдуры, стандарты, патрабаванні. За больш як гадавы перыяд (паводле даных на 1 ліпеня 2019-га) 9 тыс. суб'ектаў гаспадарання скарысталіся магчымасцю пачаць дзейнасць у паведамляльным парадку. З іх 3 тыс. - рознічны гандаль, 2 тыс. - перавозчыкі, паслугі транспарту, 1 тыс. - бытавыя паслугі", - адзначыў ён.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота з архіва Ураджай яблыкаў у бягучым годзе складзе амаль 155 тыс.т - Мінсельгасхарч
13 Верасень, 19:08
Новая рэдакцыя Падатковага кодэкса станоўча паўплывала на дзелавы клімат у Беларусі - Тарасевіч
13 Верасень, 15:01
Беларусь і Кітай выйшлі на аптымальную схему ўзаемадзеяння ў ваенна-тэхнічнай сферы - ДВПК
13 Верасень, 14:07
Фота з архіва Беларускім прадпрыемствам варта праяўляць большую актыўнасць для асваення рынку ААЭ - пасол
13 Верасень, 13:09
Урад зацвердзіў аб'ёмы рэалізацыі драўніны па-за біржай у 2020 годзе
13 Верасень, 11:13
Беларусь і Украіна на пасяджэнні групы высокага ўзроўню абмеркавалі ўзаемны гандаль і абарону рынку
13 Верасень, 10:38
Больш за 150 інавацыйных распрацовак прадставяць на Беларускім прамыслова-інвестыцыйным форуме
13 Верасень, 09:24
У Беларусі плануецца змяніць парадак рэалізацыі драўніны
12 Верасень, 18:40
Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі падрыхтавала атлас інвестпраектаў на $1,4 млрд
12 Верасень, 17:50
Поўная версія