ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 25 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 студзеня 2015, 18:51

У Беларусі ў 2014 годзе пасля капрамонту ўведзена ў эксплуатацыю каля 1,7 млн кв.м жылля

28 студзеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. У Беларусі за 2014 год уведзена ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту і цеплавой мадэрнізацыі 1 млн 692 тыс. кв.м агульнай плошчы жылых дамоў. Аб гэтым паведаміў сёння міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на падагульняючай калегіі Мінжылкамгаса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2013 годзе былі прыняты меры, накіраваныя на ўпарадкаванне і аптымізацыю відаў работ, праводзімых пры капрамонце, ажыццёўлена збалансаванасць інтарэсаў дзяржавы як гаранта бяспечнай эксплуатацыі жылых будынкаў і грамадзян як уласнікаў жылля. У 2014 годзе мы маглі разлічваць на выкананне паўсюль тэхнічных рашэнняў. Аналізуючы вынікі выканання заданняў па капрамонце, мы бачым, што тым рэгіёнам, якія прытрымліваліся гэтых патрабаванняў, практычна ўдалося іх выканаць", - адзначыў Аляксандр Церахаў. Паводле яго слоў, выключэнне складаюць Магілёўская вобласць і горад Мінск.

Адной з асноўных прычын невыканання задання, у прыватнасці па Мінску, стаў гранічна высокі кошт работ па капітальным рамонце 1 кв.м, што выклікана ўключэннем у склад рамонту работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі, цеплавой мадэрнізацыі, замене вокнаў у жылых памяшканнях, упарадкаванні падвальных памяшканняў. "Згаданыя работы прывялі да падаражэння кошту капрамонту на некаторых аб'ектах да 60 працэнтаў", - канстатаваў Аляксандр Церахаў. Ён падкрэсліў, што, як правіла, эстэтычны стан рамантуемых аб'ектаў і гарадскіх тэрыторый мае перавагу над рэальнай праблемай эксплуатацыі жыллёвага фонду.

Аляксандр Церахаў звярнуў увагу, што застаюцца нявырашанымі праблемы выканання нарматыўных тэрмінаў капітальнага рамонту, якасці выканання работ, утрымання ў належным стане аб'ектаў капрамонту. Па стане на 1 студзеня 2015 года 10 аб'ектаў капітальнага рамонту ў Мінску засталіся незавершанымі. "Калі мы пачынаем аб'ект у 2012 годзе, абяцаем людзям, што ўвядзём у 2013-м, пераносім на снежань 2014-га і ўсё роўна не выконваем свайго абяцання, то якую ацэнку грамадзян мы хочам бачыць у гэтым відзе работ?! Людзі вымушаны жыць у будаўнічым хаосе не адзін год", - канстатаваў міністр.

З улікам прадугледжанага фінансавання на 2015 год у памеры Br3,2 млрд Мінжылкамгас прыняў рашэнне аб устанаўленні рэальна адпавядаючага фінансаванню задання па капітальным рамонце жыллёвага фонду ў памеры 2,2 млн кв.м. Гэта заданне зацверджана загадам ведамства, якім таксама ўстаноўлены гранічныя нормы затрат на 1 кв. м агульнай плошчы кватэр у памеры не больш за Br1,5 млн.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі