Поўная версія

У Беларусі стартаваў конкурс бізнес-ідэй па развіцці МСП у 12 пілотных раёнах праекта ПРААН

Эканоміка 22.05.2019 | 17:59
Фота з архіва
Фота з архіва

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс бізнес-ідэй у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі па падтрымцы эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні стартаваў у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Конкурс праводзіцца для вызначэння канцэптуальных падыходаў да падтрымкі развіцця прадпрымальніцтва на тэрыторыі дванаццаці пілотных раёнаў праекта: Браслаўскім і Аршанскім (Віцебская вобласць), Быхаўскім і Хоцімскім (Магілёўская вобласць), Брагінскім, Хойніцкім і Жлобінскім (Гомельская вобласць), Кобрынскім і Бярозаўскім (Брэсцкая вобласць), Лідскім (Гродзенская вобласць), Маладзечанскім і Барысаўскім (Мінская вобласць). Прыняць удзел у конкурсе запрашаюцца фізічныя і юрыдычныя асобы, якія гатовы ў далейшым рэалізаваць на тэрыторыі гэтых раёнаў свае ідэі. Падаць заяўкі можна да 30 чэрвеня.

"Прадстаўленыя бізнес-ідэі будуць пакладзены ў аснову аналізу патэнцыялу кожнага з пілотных раёнаў праекта і будуць разгледжаны на пасяджэнні раённых саветаў па развіцці прадпрымальніцтва з удзелам нацыянальных і міжнародных экспертаў, - паведамілі ў Мінэканомікі. - Лепшыя з іх будуць прапанаваны для ўключэння ў раённыя планы развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (РПР МСП)".

Як адзначаецца, на цяперашнім этапе конкурсу фінансаванне не прадугледжана. У далейшым жа ініцыятывам, уключаным у РПР МСП, будуць прадстаўлены дадатковыя перавагі ў конкурсах на атрыманне фінансавай падтрымкі ў рамках праекта. Размова ідзе аб конкурсе па падтрымцы бізнес-інкубатараў з агульным індыкатыўным бюджэтам $1,2 млн, конкурсе па падтрымцы стартапаў і кластарных ініцыятыў (агульны індыкатыўны бюджэт - $4, 165 млн), па падтрымцы арганізацый, зацікаўленых стаць пастаўшчыкамі паслуг па мікрафінансаванні (агульны індыкатыўны бюджэт - $360 тыс.), а таксама па падтрымцы прадпрыемстваў, нацэленых на вырашэнне сацыяльна значных праблем (агульны індыкатыўны бюджэт - $1,8 млн).

Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі ў студзені 2019 года. Ён фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з міністэрствам. Тэрмін рэалізацыі праекта - 36 месяцаў: з 1 лютага бягучага года да 31 студзеня 2022-га. Праект накіраваны на падтрымку розных форм эканамічнай ініцыятывы, канкурэнтаздольнасці і інавацыйнай дзейнасці для інклюзіўнага развіцця на мясцовым узроўні.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота Pixabay Рост ВУП на 2,8 працэнта і экспарту на 3,6 працэнта - урад дапрацаваў прагнозныя дакументы на 2020 год
19:43
Мінэканомікі: у Беларусі няма канцэптуальных рознагалоссяў з СБ па падрыхтоўцы дарожнай карты
19:30
Цэнтрабанкі Беларусі і РФ прапрацуюць стварэнне ІТ-платформы для здзелак па гандлёвым фінансаванні
19:09
Сяргей Румас Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў і пастаўляць тэхніку ў Наўгародскую вобласць
18:40
У Беларусі засталося ўбраць 4,3 працэнта плошчаў бульбы і 27,5 працэнта агародніны
10:53
Снапкоў: Беларусь за няпоўныя 30 гадоў прайшла ўнікальны шлях эканамічнай трансфармацыі
09:00
Фота з архіва Нацбанк: інфляцыя ў Беларусі да канца года стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў
Учора 17:06
Стратэгію развіцця нафтахімічнага комплексу-2030 плануецца вызначыць да канца года
Учора 16:10
Наўгародскія аграрыі галасуюць за беларускую тэхніку - губернатар расійскага рэгіёна
Учора 15:52
Поўная версія