Поўная версія

Цукровыя буракі ў Беларусі ўбраны больш як з паловы плошчаў

Эканоміка 11.10.2019 | 12:03

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цукровыя буракі ў Беларусі ўбраны з 50,4 тыс. га, што складае 53,7 працэнта ўборачнай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 11 кастрычніка, сабрана больш за 2,3 млн т караняплодаў пры ўраджайнасці 469,1 ц/га (гэта на 27,3 ц больш, чым у мінулым годзе). Цукрыстасць буракоў складае 16,59 працэнта. У лік дзяржзаказу прададзена больш за 1,3 млн т цукровых буракоў, што складае 63,5 працэнта плана.

Прадаўжаецца ў гаспадарках краіны і ўборка бульбы. У сельгасарганізацыях Беларусі яна ўбрана з 24 тыс. га, што складае 86,9 працэнта плошчаў. Накапана 755,7 тыс. т бульбы. У сярэднім з 1 га ў гэтым годзе збіраюць 314,4 ц бульбы, гэта на 41,3 ц больш за мінулагодні паказчык. Самая высокая ўраджайнасць у Віцебскай вобласці - 389 ц/га, там убрана 92 працэнты плошчаў. У Брэсцкай вобласці бульбу ўбралі з 96,2 працэнта плошчаў, Гродзенскай - 87,8 працэнта, Мінскай - 86 працэнтаў, Гомельскай і Магілёўскай - па 81,5 працэнта.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія