Поўная версія

Цана на расійскі газ для Беларусі вызначыцца пасля падрыхтоўкі дарожных карт у СД - Каранкевіч

Эканоміка 08.10.2019 | 15:03
Фота з архіва
Фота з архіва

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана на расійскі газ для Беларусі вызначыцца пасля падрыхтоўкі дарожных карт, якія распрацоўваюцца для рэалізацыі праграмы дзеянняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Займаемся дарожнымі картамі, рыхтуем іх. Пытанне цэнаўтварэння на прыродны газ будзе разглядвацца пасля падрыхтоўкі гэтых дарожных карт", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Міністр удакладніў, што на ўзроўні профільных міністэрстваў створаны адпаведныя рабочыя групы, якія займаюцца гэтай тэмай, на ўзроўні экспертаў таксама разглядваюцца пытанні па цэнаўтварэнні.

"Але трэба проста дачакацца, калі гэтыя дарожныя карты будуць падрыхтаваны. Актыўная работа па іх вядзецца, у тым ліку і на ўзроўні кіраўнікоў галіновых міністэрстваў", - дадаў Віктар Каранкевіч.

Як паведамлялася, у пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі быў узгоднены праект праграмы дзеянняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве і пералік дарожных карт. Цяпер бакам неабходна распрацаваць 31 дарожную карту для рэалізацыі гэтай праграмы.

У 2019 годзе цана на расійскі газ для Беларусі складае $127 за 1 тыс. куб. м.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота Pixabay Рост ВУП на 2,8 працэнта і экспарту на 3,6 працэнта - урад дапрацаваў прагнозныя дакументы на 2020 год
18 Кастрычнік, 19:43
Мінэканомікі: у Беларусі няма канцэптуальных рознагалоссяў з СБ па падрыхтоўцы дарожнай карты
18 Кастрычнік, 19:30
Цэнтрабанкі Беларусі і РФ прапрацуюць стварэнне ІТ-платформы для здзелак па гандлёвым фінансаванні
18 Кастрычнік, 19:09
Сяргей Румас Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў і пастаўляць тэхніку ў Наўгародскую вобласць
18 Кастрычнік, 18:40
У Беларусі засталося ўбраць 4,3 працэнта плошчаў бульбы і 27,5 працэнта агародніны
18 Кастрычнік, 10:53
Снапкоў: Беларусь за няпоўныя 30 гадоў прайшла ўнікальны шлях эканамічнай трансфармацыі
18 Кастрычнік, 09:00
Фота з архіва Нацбанк: інфляцыя ў Беларусі да канца года стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў
17 Кастрычнік, 17:06
Стратэгію развіцця нафтахімічнага комплексу-2030 плануецца вызначыць да канца года
17 Кастрычнік, 16:10
Наўгародскія аграрыі галасуюць за беларускую тэхніку - губернатар расійскага рэгіёна
17 Кастрычнік, 15:52
Поўная версія