Поўная версія

Сумесную кампанію для будаўніцтва чыгуначнага тэрмінала створаць у "Вялікім камені"

Эканоміка 24.05.2019 | 18:36

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва чыгуначнага тэрмінала на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" абмеркавалі сёння на сустрэчы першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын і генеральны дырэктар, старшыня праўлення акцыянернага таварыства "Дуйсбургер Хафен" Эрых Штааке. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўрадзе.

"Цяпер актыўна вядзецца работа па стварэнні сумеснай кампаніі з удзелам кітайскага і беларускага бакоў, а таксама з прыцягненнем еўрапейскіх кампаній. Новае прадпрыемства будзе адказваць за будаўніцтва і эксплуатацыю чыгуначнага тэрмінала", - адзначылі ва ўрадзе.

Плануецца, што пагадненне аб рэалізацыі праекта будзе падпісана ў час форуму па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", які пройдзе ў "Вялікім камені" 1-3 ліпеня.

АТ "Дуйсбургер Хафен" (Германія) з'яўляецца кіруючай кампаніяй буйнейшага рачнога порта Еўропы, дзе штогод апрацоўваюць больш за 120 млн т грузаў, што пастаўляюцца марскім, чыгуначным і аўтамабільным транспартам. Дуйспорт - асноўны канечны пункт сухапутнага Шаўковага шляху, у сувязі з чым порт адыгрывае стратэгічную ролю ў канцэпцыі "Пояс і шлях".

У красавіку 2018 года АТ "Дуйсбургер Хафен" увайшло ў склад акцыянераў СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка".-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Сяргей Румас у час сустрэчы Расійскі экспартны цэнтр гатоў падтрымаць беларускія прадпрыемствы ў асваенні рынкаў трэціх краін
14:44
Больш за 40 працэнтаў расходаў бюджэту на эканоміку Беларусі ў І паўгоддзі пайшло на сельскую гаспадарку
12:11
Міжнародная экалагічная экспедыцыя завяршыла на БелАЭС замеры "нулявога фону"
12:00
У час пасяджэння Зніжэнне дзярждоўгу і навацыі для бюджэту - якой будзе праграма кіравання дзяржфінансамі да 2025 года
10:34
"Беларуснафта" плануе павялічыць здабычу нафты на 20 тыс. т па выніках года
Учора 15:46
Беларусь у I паўгоддзі сэканоміла 442,2 тыс. т умоўнага паліва дзякуючы энергазберажэнню
Учора 13:29
Фота з архіва Міністры эканомікі ЕАЭС прапанавалі распрацаваць стратэгію пашырэння экспарту на знешнія рынкі
Учора 12:27
У Беларусі засталося ўбраць менш за 9 працэнтаў плошчы збожжавых
Учора 09:52
Белкаапсаюз: у лідарах па нарыхтоўцы агародніны Брэсцкая вобласць, яблыкаў - Магілёўская
Учора 09:42
Поўная версія