ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 12 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 сакавіка 2017, 10:51

Стаўкі патэнтных пошлін будуць зніжаны ў Беларусі з 2018 года

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўкі патэнтных пошлін будуць зніжаны ў Беларусі з 2018 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.

З 1 студзеня 2017 года ўступіў у сілу закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь", які прадугледжвае аплату плацельшчыкамі патэнтнай пошліны ў беларускіх рублях па стаўках, устаноўленых у базавых велічынях на дату ажыццяўлення плацяжу. "Вядзецца работа па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Беларусі ў частцы зніжэння ставак патэнтных пошлін. Плануецца, што змяненні і дапаўненні ўступяць у сілу з 1 студзеня 2018 года. Пытанне аб тым, наколькі будуць зніжаны стаўкі, цяпер прапрацоўваецца", - праінфармаваў кіраўнік ДКНТ.

Паводле яго слоў, у Беларусі ствараецца інтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. З яго дапамогай падаць дакументы ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці можна будзе, выкарыстоўваючы электронны лічбавы подпіс. Укараненне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы плануецца да канца 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі