Поўная версія

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі захоўваецца на бягучым узроўні - Нацбанк

Эканоміка 14.03.2018 | 17:54
Фота з архіва
Фота з архіва

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання ў Беларусі захоўваецца на ўзроўні 10,5 працэнта, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

"Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка захоўваюцца на бягучым узроўні. Адпаведнае рашэнне прынята 14 сакавіка 2018 года па выніках штоквартальнага пасяджэння праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы, на якім разглядаліся бягучая сітуацыя і прагноз развіцця эканомікі", - адзначылі ва ўпраўленні.

У Нацбанку падкрэслілі, што інфляцыя знаходзіцца ў межах прагнознай траекторыі. У лютым 2018 года прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 4,9 працэнта. Наступныя месяцы бягучага года чакаецца захаванне інфляцыі ў гадавым выражэнні каля 5 працэнтаў.

Эканамічная актыўнасць прадаўжае аднаўляцца. Дэзынфляцыйны ўплыў з боку фактараў попыту змяншаецца перш за ўсё за кошт апераджальнага росту заработных плат над ростам прадукцыйнасці працы.

Пры гэтым захоўваюцца высокія інфляцыйныя чаканні эканамічных суб'ектаў. Іх узровень перасягае мэтавы параметр па інфляцыі.

У пачатку 2018 года назіраецца прагназуемае паскарэнне тэмпаў росту сярэдняй шырокай грашовай масы - да 18,4 працэнта ў гадавым выражэнні ў лютым.

"Такім чынам, рашэнне аб захаванні працэнтных ставак адлюстроўвае мэтазгоднасць падтрымання нейтральнасці грашова-крэдытных умоў. Наступнае штоквартальнае пасяджэнне праўлення Нацыянальнага банка па грашова-крэдытнай палітыцы адбудзецца 20 чэрвеня 2018 года", - інфармавалі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Пагрузка гуманітарнай дапамогі. Фота з архіва Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Сірыі амаль на Br1 млн
11:01
Пералік адміністратараў даходаў бюджэту зацверджаны ў Беларусі
10:40
Беларусь і Расія прадоўжаць зняцце бар'ераў і стварэнне ўмоў для роўнага доступу на рынкі - Румас
Учора 19:20
Маруднае вырашэнне важных для Беларусі праблемных пытанняў вядзе да дысбалансу ў гандлі з РФ - Румас
Учора 18:14
Пагадненне па візах з РФ будзе падпісана пасля правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур у Беларусі
Учора 18:04
Беларусь ацэньвае страты з-за падатковага манеўру ў РФ у 2019 годзе ў памеры Br630 млн
Учора 14:49
Беларуска-германская рабочая група правядзе ў Мінску пасяджэнне па гандлі і інвестыцыях
Учора 14:49
Кіраўнік Карэліі заявіў аб вялікім інтарэсе да супрацоўніцтва з Беларуссю і прапанаваў адкрыць прамы рэйс
Учора 14:03
У Беларусі пашырылі пералік тых, каго не будуць уключаць у базу даных не занятых у эканоміцы
Учора 10:33
Поўная версія