Поўная версія

Русы даручыў забяспечыць строгі кантроль за рэалізацыяй лесапрадукцыі на ўнутраным і знешнім рынках

Эканоміка 21.02.2018 | 15:46
Міхаіл Русы. Фота з архіва
Міхаіл Русы. Фота з архіва

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы даручыў забяспечыць строгі кантроль за рэалізацыяй лесапрадукцыі (пілапрадукцыі) на ўнутраным і знешнім рынках. Аб гэтым ён заявіў у час рабочай нарады ў Міністэрстве лясной гаспадаркі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

На думку віцэ-прэм'ера, адным з прыярытэтных напрамкаў работы Мінлясгаса павінна стаць распрацоўка электроннай сістэмы ўліку драўніны.

Першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік адзначыў, што ў галіне склалася даволі напружаная сітуацыя. Гэта звязана перш за ўсё з выяўленымі парушэннямі ў рабоце асобных лясгасаў па пастаўках прадукцыі на экспарт. Спецыялісты міністэрства наведалі гэтыя лясгасы, сабралі ўсю неабходную дакументацыю, каб дэталёва прааналізаваць іх работу. Пры гэтым адной з ключавых задач з'яўляецца распрацоўка плана мерапрыемстваў па прадухіленні такіх сітуацый. "У самыя кароткія тэрміны нам неабходна распрацаваць механізм кантролю цэн і памераў, па якіх могуць выстаўляцца лоты", - падкрэсліў першы намеснік міністра.

У сваю чаргу намеснік міністра лясной гаспадаркі Леанід Дзям'янік прапанаваў змяніць падыход да адгрузкі прадукцыі. Напрыклад, у выпадку адсутнасці прадстаўніка кампаніі-пакупніка пры адгрузцы тавару на экспарт праводзіць гэту працэдуру выключна камісійна (у склад камісіі павінны ўваходзіць не менш як тры чалавекі) са складаннем адпаведнай дакументацыі з пазначэннем падрабязных характарыстык прадукцыі. У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў паміж прадаўцом (грузаадпраўшчыкам) і пакупніком для вырашэння спрэчак павінна прыцягвацца незалежная экспертная арганізацыя (БелГПП і інш.).

На нарадзе былі таксама заслуханы справаздачы кіраўнікоў лясгасаў і ДВЛГА, дырэктара УП "Беллесэкспарт" аб дзеючых механізмах паставак прадукцыі. Удзел у рабочай нарадзе таксама прынялі прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Пагрузка гуманітарнай дапамогі. Фота з архіва Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Сірыі амаль на Br1 млн
11:01
Пералік адміністратараў даходаў бюджэту зацверджаны ў Беларусі
10:40
Беларусь і Расія прадоўжаць зняцце бар'ераў і стварэнне ўмоў для роўнага доступу на рынкі - Румас
Учора 19:20
Маруднае вырашэнне важных для Беларусі праблемных пытанняў вядзе да дысбалансу ў гандлі з РФ - Румас
Учора 18:14
Пагадненне па візах з РФ будзе падпісана пасля правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур у Беларусі
Учора 18:04
Беларусь ацэньвае страты з-за падатковага манеўру ў РФ у 2019 годзе ў памеры Br630 млн
Учора 14:49
Беларуска-германская рабочая група правядзе ў Мінску пасяджэнне па гандлі і інвестыцыях
Учора 14:49
Кіраўнік Карэліі заявіў аб вялікім інтарэсе да супрацоўніцтва з Беларуссю і прапанаваў адкрыць прамы рэйс
Учора 14:03
У Беларусі пашырылі пералік тых, каго не будуць уключаць у базу даных не занятых у эканоміцы
Учора 10:33
Поўная версія