Поўная версія

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-ліпені вырас на 5,2 працэнта

Эканоміка 19.08.2019 | 17:04
Фота з архіва
Фота з архіва

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-ліпені склаў Br27,7 млрд, або 105,2 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

За сем месяцаў аптовы тавараабарот склаў Br55,4 млрд, або ў супастаўных цэнах 96,4 працэнта да ўзроўню студзеня - ліпеня 2018 года.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br13,8 супраць Br12,5 за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 90,6 працэнта рознічнага тавараабароту краіны,у студзені-ліпені склаў Br25,1 млрд, або 107,2 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду мінулага года.

Тавараабарот грамадскага харчавання за сем месяцаў склаў Br1,6 млрд, або 106,7 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня - ліпеня 2018-га.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія