Поўная версія

Рэгіёны Беларусі і Украіны заключылі пагадненні аб шматбаковым супрацоўніцтве

Эканоміка 04.10.2019 | 17:44

4 кастрычніка, Жытомір /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Рэгіёны Беларусі і Украіны заключылі пагадненні аб шматбаковым супрацоўніцтве. Цырымонія падпісання дакументаў адбылася сёння на II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісаны план кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на 2020-2021 гады, праграма навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2019-2021 гады паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрствам адукацыі і навукі Украіны.

Брэсцкая вобласць заключыла пагадненні аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве з Валынскай і Закарпацкай абласцямі, Віцебская вобласць - з Вінніцкай, Чаркаскай і Адэскай.

Гомельская вобласць будзе развіваць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і культурнай сферах з Жытомірскай вобласцю, Гродзенскі аблвыканкам пашырыць узаемадзеянне з Валынскай абласной дзяржаўнай адміністрацыяй.

Пагадненні аб супрацоўніцтве з Нікалаеўскай вобласцю падпісаў Мінскі аблвыканкам, Магілёўская вобласць замацавала дамоўленасці аб супрацоўніцтве з Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласцямі.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія