Поўная версія

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі "ЭкспартАльфаГруп"

Эканоміка 12.04.2019 | 19:36
Фота з архіва
Фота з архіва

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 13 красавіка адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі прадукцыі беларускага прадпрыемства ТАА "ЭкспартАльфаГруп". Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прадукцыя гэтага прадпрыемства, якая пастаўляецца ў Расію, павінна быць выраблена з 13 красавіка і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.

Рашэнне прынята на падставе атрыманых матэрыялаў аб расследаванні і прынятых мерах, а таксама з улікам гарантыі Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія