Поўная версія

Рассельгаснагляд здымае абмежаванні на пастаўкі прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў

Эканоміка 28.02.2019 | 09:06
Фота з архіва
Фота з архіва

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) узгадніла зняцце часовых абмежаванняў на пастаўкі прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў - ААТ "Брэсцкі мясакамбінат" і ПВУП "15 авеню". Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Пісьмо з інфармацыяй аб узгадненні зняцця часовых абмежаванняў накіравана ў адрас Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія