Поўная версія

Рассельгаснагляд адмяняе абмежаванні на пастаўкі прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў

Эканоміка 07.08.2019 | 10:47
Фота Pixabay
Фота Pixabay

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 8 жніўня адмяняе абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства.

Так, адмяняюцца абмежаванні на пастаўкі сухой малочнай прадукцыі ААТ "Баранавіцкі малочны камбінат", сметанковага масла, вырабленага на "Смаргонскіх малочных прадуктах" - філіяле ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат", а таксама вяршкоў пастэрызаваных налівам ААТ "Здравушка-мілк" (вытворчы ўчастак Бярэзінскі). Прадукцыя гэтых прадпрыемстваў, якая адпраўляецца ў Расію, павінна быць выраблена з 8 жніўня і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.

Такое рашэнне прынята на падставе атрыманых ад беларускага боку матэрыялаў і гарантыі Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія