Поўная версія

Рассельгаснагляд адмяніў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі цэха беларускага ААТ "Малако"

Эканоміка 17.06.2019 | 17:14

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе з 18 чэрвеня адмяняе абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі беларускага прадпрыемства ААТ "Малако" (вытворчы цэх у гарадскім пасёлку Шуміліна), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Рассельгаснагляду.

Такое рашэнне прынята на падставе атрыманых ад беларускага боку матэрыялаў расследавання, а таксама ў мэтах выканання дарожнай карты па працэдуры зняцця ўзаемных абмежавальных мер па пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі на 2019 год.

Прадукцыя гэтага прадпрыемства, што адпраўляецца ў Расію, павінна быць выпрацавана з 18 чэрвеня і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія