Поўная версія

"Расатам" высока ацэньвае якасць работ беларускіх будаўнікоў на АЭС

Эканоміка 01.02.2013 | 18:33
1 лютага, Астравец /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Расійская дзяржкарпарацыя "Расатам" высока ацэньвае якасць работ беларускіх будаўнікоў на падрыхтоўчым этапе стварэння атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Аб гэтым заявіў 1 лютага журналістам кіраўнік карпарацыі Сяргей Кірыенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы бачым тут поўнасцю абсталяваную пляцоўку з усёй інфраструктурай і дарогамі, дапаможнымі будынкамі і збудаваннямі, - сказаў Сяргей Кірыенка. - У пэўным сэнсе гэта такі ўзорна-паказальны прыклад, сюды можна смела прывозіць іншых заказчыкаў з тых краін, якія пачынаюць будаваць сваю першую АЭС".

Першыя работы ў Астраўцы пачаліся ў сярэдзіне красавіка 2012 года. А сёння тут выбраны першы коўш грунту для падрыхтоўкі асновы другога блока АЭС. Праведзена вялікая сур'ёзная работа, падкрэсліў Сяргей Кірыенка. "Ёсць чаму павучыцца ў Астраўцы ў беларускіх будаўнікоў, работы ідуць з апярэджаннем графіка, радуе, што не дапушчана адставання, што часта адбываецца на такіх аб'ектах з-за нейкіх непрадбачаных праблем", - сказаў ён. У сувязі з гэтым кіраўнік "Расатама" выказаў меркаванне, што не выключаецца магчымасць запрасіць сюды партнёраў з Бангладэш, В'етнама, якія пачынаюць будаваць свае першыя АЭС.

Стварэнне АЭС прадугледжвае вялікі аб'ём нарматыўна-прававых дакументаў, над чым цяпер і вядзецца работа. Вялікі пакет дакументаў ужо распрацаваны. Сёння ў Мінску будзе падпісана міжурадавае пагадненне, якое забяспечвае ядзерную радыяцыйную бяспеку. Паводле слоў Сяргея Кірыенкі, гэта адно з першых пагадненняў, якія прымаюцца ў свеце пасля падзей на "Фукусіме-1". Распрацоўваецца новае міжнароднае заканадаўства аб стварэнні сумесных механізмаў, абмену інфармацыяй па пытаннях бяспекі рэактараў. Пагадненне забяспечвае магчымасці вырашэння пытанняў бяспекі, кантролю, маніторынгу адкрытасці. "Вельмі важна, каб уся інфармацыя аб будаўніцтве гэтай станцыі і яе эксплуатацыі была максімальна адкрытай для грамадскасці ў Беларусі, Расіі і іншых краінах, - адзначыў гендырэктар "Расатама". - Мы з упэўненасцю гаворым, што тут, у Астраўцы, будзе пабудавана самая бяспечная з існуючых АЭС у свеце, яна адпавядае патрабаванням постфакусімскай бяспекі".

У сакавіку павінна быць падрыхтавана частка дакументацыі па будаўніцтву АЭС, а да 1 чэрвеня бягучага года дакументацыю неабходна падрыхтаваць поўнасцю. Яна павінна прайсці таксама экспертызу. І затым неабходна атрымаць ліцэнзію на будаўніцтва АЭС ад беларускіх і расійскіх рэгулюючых органаў. Да ўкладкі першага бетону гэта работа павінна быць праведзена.

Першы дакумент, які датычыцца падрыхтоўкі да будаўніцтва АЭС у Беларусі, быў падпісаны 28 мая 2009 года ў Мінску. Гэта беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах. Гэты рамачны дакумент агаворвае асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы распрацоўкі, праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі АЭС, паставак ядзернага паліва, забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, а таксама пытанні навуковага ўзаемадзеяння, падрыхтоўкі кадраў.

Наступным крокам стала падпісанне ў кастрычніку 2011 года кантрактнага пагаднення аб будаўніцтве АЭС. Дакумент прадугледжвае збудаванне энергаблокаў нумар 1 і нумар 2 АЭС на тэрыторыі Беларусі. Яго падпісалі ЗАТ "Атамбудэкспарт" (Расія) - кампанія дзяржкарпарацыі "Расатам" і ДУ "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі" (Беларусь). А 18 ліпеня 2012 года Беларусь і Расія падпісалі ў Мінску генеральны кантракт на будаўніцтва беларускай АЭС. Генеральным кантрактам вызначаны абавязацельствы і адказнасць бакоў, тэрміны рэалізацыі праекта, яго прыблізны кошт на перыяд да 2020 года, умовы плацяжоў, пастаўкі абсталявання, арганізацыя будаўніцтва, прыёмка энергаблокаў і іншыя ўмовы.

Таксама ў лістападзе 2011 года бакі падпісалі міжурадавае пагадненне аб выдзяленні Беларусі расійскага дзяржаўнага экспартнага крэдыту ў аб'ёме да $10 млрд. У снежні 2012 года праўленне расійскага Знешэканамбанка (ЗЭБ) адобрыла выдзяленне Мінфіну Беларусі крэдытнай лініі на $500 млн. для ажыццяўлення авансавых плацяжоў за работы па будаўніцтву АЭС .

Расія гатова выдзеліць Беларусі льготны доўгатэрміновы дзяржаўны крэдыт тэрмінам на 25 гадоў у аб'ёме да $10 млрд. Увод у эксплуатацыю АЭС дасць магчымасць Беларусі штогод замяшчаць каля 5 млрд.куб.м імпартуемага прыроднага газу, знізіць сабекошт вытворчасці электраэнергіі, зменшыць узровень выкідаў парніковых газаў у атмасферу 7-10 млн.т і значна павысіць узровень энергабяспекі.

Беларуская АЭС з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт будзе пабудавана на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці. Для яе будаўніцтва выбраны праект "АЭС-2006", які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ.

Тэрміны рэалізацыі праекта будаўніцтва АЭС адлюстраваны ў генеральным кантракце, які прадугледжвае ўвод у прамысловую эксплуатацыю першага блока АЭС у лістападзе 2018 года, другога - у ліпені 2020 года.
Навіны рубрыкі Эканоміка
Вёска атлетаў Мінфін: 70 працэнтаў бюджэту Еўрапейскіх гульняў накіравана на развіццё інфраструктуры Беларусі
Учора 17:46
Беларусь і Італія дамовіліся актывізаваць эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва
Учора 14:48
Беларусь гатова дзяліцца з Венгрыяй вопытам рэалізацыі ядзернай энергетычнай праграмы
Учора 14:45
Еўрапейскія гульні ўзмацняюць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі - Ермаловіч
Учора 13:38
Некаторыя маркі цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 ліпеня
Учора 12:31
"Гомсельмаш" паставіць у Кітай партыю машынакамплектаў на больш як $1,5 млн
25 Чэрвень, 16:55
Баляслаў Пірштук. Фота з архіва Горадабудаўнічая палітыка ў Беларусі арыентавана на развіццё разумных і зялёных гарадоў - Пірштук
25 Чэрвень, 13:31
Частковае аднаўленне экспарту беларускай нафты плануецца да канца чэрвеня - "Белнафтахім"
25 Чэрвень, 12:29
Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў маі склала Br1071,6
25 Чэрвень, 10:38
Поўная версія